pdf
Ніва, 24 (2561) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

24 (2561) 2005

Па заканчэнні пампезнага адзначэння травеньскіх святаў, дня працы і перамогі, на фоне палітычнага скандалу, звязанага з пазбаўленнем волі праз суд актывістаў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, кіраўнік беларускай дзяржавы вырашыў зрабіць яшчэ адзін неардынарны „падарунак”. У апошні дзень вясны, 31 траўня 2005 г., прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў чарговы ўказ. Паводле яго абмяжоўваецца права на выкарыстанне ў ... Болей »


pdf
Ніва, 23 (2560) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

23 (2560) 2005

Старажытнае Гродна мяняе сваё аблічча. Гэты памежны горад даўно ўжо не бачыў такой мітусні. Паўсюдна перакапаныя вуліцы і ходнікі, супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, пад лямант і лаянку знерваваных шафёраў, спакойна разварочваюць машыны назад, паказваючы рукой, што трэба ехаць у той бок, адкуль прыехалі. У гарадскім транспарце гучаць паведамленні, што дадзены аўтобус часова будзе ездзіць па іншым маршруце. Людзі то заскокваюць у мар... Болей »


pdf
Ніва, 22 (2559) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

22 (2559) 2005

Прайшоў год з таго часу, калі энергічная запальваючая Руслана выйграла конкурс песні Еўрабачання, авалодала тэмпераментным украінскім „хэй” сэрцамі большасці тэлегледачоў і здабыла для сваёй краіны гонар быць гаспадарамі гэтага музычнага спаборніцтва еўрапейскай песні ў гэтым годзе. На Украіну прыехалі прадстаўнікі музычнага шоу-бізнесу амаль усіх еўрапейскіх дзяржаў. Беларусь у 2005 годзе прадстаўляла спявачка Анжаліка Агурбаш. Назіраю... Болей »


pdf
Ніва, 21 (2558) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

21 (2558) 2005

Брытанскі палітык Нэвіл Чэмберлен казаў: „У вайне не бывае пераможцаў, ёсць толькі прайграныя”. З гэтым нельга не пагадзіцца, бо кожная вайна — гэта мноства нявінных ахвяр, безліч зламаных, скалечаных лёсаў. Другая сусветная вайна не можа быць тут выняткам. Але апошнія два ці тры месяцы ў расійскіх і асабліва беларускіх сродках масавай інфармацыі чуем і назіраем сапраўдную істэрыю з нагоды перамогі СССР над Нямеччынай шэсцьдзесят гадоў ... Болей »


pdf
Ніва, 20 (2557) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

20 (2557) 2005

На фоне сусветнага дня друку хочацца паразважаць на тэму, якімі ёсць сёння беларускія медыі. Класіфікацыйна іх можна падзяліць на дзве асобныя катэгорыі — дзяржаўныя і незалежныя. З першымі ўсё зразумела — выданняў і іншых медыйных сродкаў, якія абслугоўваюць урадавую палітыку, процьма. З гэтай вялікай зграі вылучаюцца два тыпы журналістаў — тыя, што наўмысна і асэнсавана сеюць ксенафобію (гэта „люди особого склада” з адпаведным выкштал... Болей »


pdf
Ніва, 19 (2556) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

19 (2556) 2005

Амерыка знервавалася існаваннем апошняе дыктатуры ў цэнтры Еўропы, г.зн. рэжымам Лукашэнкі. Будзе намагацца на яго ўпадак. Гэта мяне зацікавіла: як амерыканскія палітыкі ўяўляюць сабе дэмакратызацыю Беларусі(?). Украінская аналогія не пры чым, хаця б таму, што рэвалюцыя ў Кіеве разбушавалася без першай падтрымкі Захаду. Выбухнула ў выніку моцнай ды арганізацыйна пашыранай унутранай апазіцыі, якую ўзначалілі вопытныя палітыкі з дасведчан... Болей »


pdf
Ніва, 18 (2555) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

18 (2555) 2005

Вялікдзень заўсёды папярэджвае перыяд саракадзённага Вялікага посту, у час якога людзі духоўна рыхтуюцца да свята. Паводле расказаў маёй бабулі з Крывятыч, людзі з яе вёскі на час посту дакладна мылі гаршкі і міскі з тлушчу ды выціралі іх саломай на знак таго, што на перыяд посту выракаюцца мясной і тлустай ежы. Адной з такіх „чыстых” страваў быў гэтак званы „ляк”. У ваду ўкідвалі крыху ільну і мукі. З гэтага атрымоўвалася прохлістка, я... Болей »


pdf
Ніва, 17 (2554) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

17 (2554) 2005

Беларусь стаіць на скрыжаванні эканамічных транзітных шляхоў і палітычных інтарэсаў. Заціснутая паміж усходнім палітычным тэрарызмам і фальшывым заходнім глабалізмам нібы паміж міфалагічнымі Сцылай і Харыбдай, яна, на думку некаторых, ужо не мае шанцаў на адраджэнне сапраўднай незалежнасці, сваёй адметнай культуры. Сённяшняя „беспрасветнасць” уводзіць многіх патрыётаў Айчыны ў скрайні песімізм, а некаторых нават у адчай. Адчуваецца гэта... Болей »


pdf
Ніва, 16 (2553) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

16 (2553) 2005

Неўзабаве ўступае ў сілу закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове. Ужо на яго аснове выдадзеныя першыя распараджэнні. Тым часам патэнцыяльныя гміны, зацікаўленыя ўступленнем у сілу яго запісаў, асабліва гэтага не абмяркоўваюць. Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі выдала першыя распараджэнні, якія дапаўняюць уступаючы ў сілу 1 мая закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове. Першае з ... Болей »


pdf
Ніва, 15 (2552) 2005

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

15 (2552) 2005

Азнаямленне з дакументамі, якія адлюстроўваюць палітыку санацыі ў адносінах да беларусаў напрыканцы трыццатых гадоў ХХ стагоддзя, не пакідае сумнення: беларусы як нацыя павінны знікнуць на працягу аднаго пакалення. Кіруючая Польшчай эліта была згоднай, што працэс паланізацыі беларусаў павінен прайсці паспяхова і бесканфліктна пры ўмове, што ўлады рашуча будуць ліквідаваць усе праявы беларускага інтэлектуальнага і культурнага жыцця. Асаб... Болей »