Сёмуха Васіль

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1936 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Сёмуха. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Дзятко Дзмітрый

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Дзмітрый Дзятко.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сяднёў Масей, І той дзень надышоў

І той дзень надышоў

Раман

Сяднёў Масей

Miejsce wydania: Нью-Ёрк

Data wydania: 1987

Wymiary: 247с., 21см

Kategoria: Literatura piękna; Pamiętniki

Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [1448]

Дзеля чаго яна назвала мяне Юзікам і пры якіх абставінах, я скажу пазьней, значна пазьней, калі яна ўжо будзе дарослай. Цяпержа яна яшчэ малая, ёй ня болей, як адзінаццаць год, і, думаю, што яна ня ведае яшчэ, як мяне завуць наогул. Дый у яе няма ніякай патрэбы ведаць, як мяне завуць. Зрэшты, яна са мной дасюль яшчэ ні разу й не гаварыла — сароміцца. Пры сустрэчы апушчае вочы долу — глядзіць толькі на мае жоўтыя гарадскія бацінкі, у якіх я ўсё яшчэ хаджу, ня ськідаю, хоць з Менску я прыехаў да сваіх бацькоў болей як тыдзень таму назад і могбы ўжо прывыкнуць зноў хадзіць босым, як і ўсе тут ходзяць. Яна таксама босая. Ёй, відаць, падабаецца, што я апрануты пагарадскому і, значыцца, не такі, як усе. Ёй таксама падабаецца, што я — студэнт, дадам — адзіны на ўсю вёску. Я ўжо на той ступені, што нават магу не хадзіць на працу ў калгас, не пеклавацца, як усе, магу хадзіць панічом, прастойваць нямаведама чаго цэлымі гадзінамі на нашым мосьце праз рэчку Сьвінку, што прабягае паміж ейнаю і маёю вёскамі, разьдзяляе іх. На гэтым мосьце, бывала, сыходзілася ў сьвяточныя дні моладзь з абедзьвюх вёсак — Мокрага Першага і Мокрага Другога. Цяпер, як настаў калгас, моладзь зьбіраецца тут рэдка — трэба і ў сьвяты працаваць. (фрагмэнт)

Katalog: BTH

Tylko w bibliotece Białoruskiego Towarzystwa Historycznego (egzemplarz papierowy)

Warto przeczytać:

Сяднёў Масей, Pro et contra

Pro et contra

Сяднёў Масей

На падставе ліставання і аўтарскіх тэкстаў у кнізе паўстае разнастайная і супярэчлівая постаць эміграцыйнага пісьменніка Масея Сяднёва. Аўтар-укладальнік — нью-ёркскі архівіст Лявон Юрэвіч — скіроўвае погляд чытача на розныя аспекты жыцця і творчасці дзеяча. Więcej »


Сяднёў Масей, Масеева кніга

Масеева кніга

Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ

Сяднёў Масей

Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь пра скрушны выгнанніцкі лёс, расказ пра сустрэчы з дарагімі сэрцу мясцінамі праз дзесяцігоддзі ростані, развагі пра творчасць белару... Więcej »


Сяднёў Масей, Патушаныя зоры

Патушаныя зоры

Сяднёў Масей

Сяднёў Масей, нарадзіўся 01.09.1915 г. у вёсцы Мокрае Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме (1930-1932). У 1933 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута, але на апошнім курсе (кастрычнік 1936) быў арыштаваны. Высланы на Калыму, дзе адбыў 5 год у лагерах. Напярэдадні Вялікай Айчы... Więcej »


pdf
Сяднёў Масей, Ля ціхай брамы

Ля ціхай брамы

Вершы

Сяднёў Масей

Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох — ад сьцюж, ад зор, ад ночы. Пад'юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я-ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве. I славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім. I цьвіў на градах мак і піў ваду я з лосем, аж покуль цела ў смак муроў не напілося. Таго ўсяго няма, лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі... Więcej »