Miejsce wydania: Ліда
Data wydania: 2024-06-12
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Калоны нацыянальных дыяспар тэатралізаваным шэсцем прайшлі па пешай вуліцы горада на Савецкую плошчу, дзе ўстаноўлена галоўная сцэна фестывалю. Афіцыйная частка пачалася з прывітальнага ліста Прэзідэнта Беларусі. Пасланне агучыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Тэма сям'і, якая гучыць лейтматывам фестывалю, прысутнічала і падчас адкрыцця свята. Так, на сцэне адбыўся вясельны абрад, у ходзе якого прадстаўнікі нацыянальных дыяспар адорвалі маладых беларусаў сваімі падарункамі - прадметамі, якія прысутнічаюць на вяселлі ў розных культурах: упрыгожваннямі, галаўнымі ўборамі, прадметамі побыту, пачастункамі. "Гэта яскравая падзея стала неад'емнай часткай культурнага жыцця нашай дзяржавы, - гаворыцца ў прывітальным лісце Прэзідэнта, які быў зачытаны на ўрачыстым адкрыцці фестываля. - Дзякуючы такому знакаваму міжнароднаму праекту, мы маем унікальную магчымасць назіраць за суквеццем талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, якія пражываюць у міры і згодзе на беларускай зямлі". Гарадзенцы любяць фестываль. У гэты дзень у горад прыязджае і нямала гасцей. Асаблівую цікавасць ўяўляла яскравае тэатралізаванае шэсце. Калоны ўсіх дыяспар-удзельніц праходзілі па вуліцы, паабапал якой іх віталі шматлікія гарадзенцы. Прыходзілі сюды цэлымі сем'ямі, чуваць былі словы "прывітанне", "салам алейкум", "шалом", "лабас вакарас"... Удзячныя гараджане не хавалі сваіх эмоцый, падтрымліваючы ўдзельнікаў шэсця.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Наша слова.pdf
Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць, ці маюць дастаткова магчымасцяў друкавацца ў больш прэстыжных выданнях, ці проста не ведаюць пра “Наша слова.pdf” або, магчыма, і не п... Więcej »
Дзмітрый Круты ўспомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове. Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаны менавіта з тым часам - "калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў", паведамляе СТБ. - Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі на беларускай мове. Галоўнае ўражанне - гэта настаўнікі. Усё ж такі савецкія настаўнікі, гэтая савецкая загартоўка, вопыт… Я памятаю, што ... Więcej »
23 верасня, ва ўспамін святога айца Піо з П'етрэльчыны, біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння. Як паведаміла Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, з гэтай нагоды ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя ў Гародні адбылася ўрачыстая цэлебрацыя Эўхарыстыя, якую ўзначаліў годны юбіляр. У ёй браў удзел таксама каад'ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які днём раней вярнуўся з ... Więcej »
У нядзелю 15 верасня, калі адзначаецца ўспамін Маці Божай Балеснай, у касцёл святога Міхала Арханёла ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага абраза Маці Божай Наваградскай, якую называлі Замкавай. Унясеннне і дабраслаўленне абраза адбылося ў межах святкавання 400-гадовага юбілею касцёла. У старадаўнія часы ў Наваградку існавала некалькі абразоў Маці Божай, але толькі адзін з іх быў "Замкавы", там... Więcej »
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, на старадаўняй Мядзельскай Кальварыі (Менска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылося набажэнства Крыжовага шляху і адпустовая святая Імшы на Гары крыжоў. Крыжовы шлях правёў айцец Андрэй Авен OCD з супольнасці айцоў кармелітаў босых у Мядзелі. У набажэнстве бралі ўдзел шматлікія мясцовыя вернікі і госці, у тым ліку дзве групы пілігрымаў: з Менска і з Барысава. Ад кальварыйскай брамы, што размешча... Więcej »
5-6 верасня ў Менску ў Цэнтры даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры НАН працаваў 3 Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. На ўрачыстым пасяджэнні выступілі акадэмікi У.Р. Гусакоў, А.І. Лакотка, А.А. Каваленя, кандыдат гiстарычных навук з С. Пецярбурга - Марыя Спірына, прадстаўнік Міністэрства адукацыі і іншыя. Акадэмік А.А.Каваленя нагадаў прысутным, што першы Мiжнародны навуковы кангрэс культуры адбываўся ў 201... Więcej »
Даведачнае, багата ілюстраванае выданне пра Івацэвіччыну выйшла напярэдадні XXXI Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у Івацэвічах, на Берасцейшыне. Пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра асобныя гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага краю. Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямец... Więcej »
Наваградак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, з 23 па 25 жніўня святкаваў 980-годдзе з дня першага летапіснага згадвання. "Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород" - запіс аб гэтым быў зроблены ў 1044 годзе ў Сафійскім летапісе, сведчаць даныя занальнага дзяржаўнага архіва ў Наваградку. Як паказалі археалагічныя даследаванні дзяцінца, навакольнага горада, курганных пахаванняў, Наваградак на працягу XI-XIII стст. бы... Więcej »
Цудоўныя спявачкi з выдатным мецасапрана нагадваюць нам пра тое, што музыка сыходзiць з Нябёсаў! Лаўрэат агульнанацыянальнага конкурсу песні Ганны Герман "Эўрыдыка" Галіна Сакольнік рэалізуе творчыя праекты і вядзе канцэртную дзейнасць на розных пляцоўках краіны. Разнастайны рэпертуар выканаўцы прадстаўлены вакальнымі творамі беларускіх, славянскіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Галіна Сакольнік валодае цудоўным мецца-сапрана. Арты... Więcej »
Беларускі штангіст Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль на спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў рамках Алімпіяды ў Парыжы. Яго вынік - 402 кг (183+219). На такійскай у Яўгена не атрымалася, затое парыжская стала паспяховай. Цяпер яму толькі 25, і няхай золата будзе наперадзе. Адзначым, што наш суайчыннік з'яўляецца дзейсным бронзавым прызёрам чэмпіянату свету, а таксама дзейсным чэмпіёнам Еўропы. На гэтых Алімпійскіх гульнях ён выступа... Więcej »