Data wydania: 2023
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай граніцы, што была не больш як за паўтара кіламетра ад лагера, сёння чамусьці не далятала ніводнага гуку, які мог бы насцярожыць чалавека. Палаткі стаялі ўздоўж самай шырокай, пасыпанай жвірам лінейкі. У рэдкім тумане яны нагадвалі нечым парусы, што паднялі над сваімі лодкамі рыбакі, перад тым як адплысці ад берага. (фрагмент)
Katalog: Kamunikat.org
Быў ён у нашых Латаках прышлы, а з’явіўся тут недзе адразу пасля вайны. Звалі яго Парфёнам, і прозвішча ён меў зусім мясцовае — Канапелькін. У Латаках з такімі прозвішчамі было ажно ці не дзесяць двароў. Прынамсі, я добра помню цяпер, як у першую за вайною восень хадзіў ён па нашай вёсцы ўжо брыгадзірам, з «казой» на плячах. Мне чамусьці найчасцей выпадала бачыць Парфёна, калі ён шыбаваў з самага канца вёскі, дзе жыў, у Чыкавы печы. Там... Więcej »
Машына імчыць праз стэп па шырокай пыльнай дарозе. На заднім сядзенні, адкінуўшыся на спіну, Антон Ягоравіч Шасцярнёў. На пярэднім, поплеч з брытагаловым шафёрам, другі Шасцярнёў — сын Антона Ягоравіча — Васіль. Ён, як і бацька, вышэй сярэдняга росту. На выгляд мае гадоў дваццаць пяць — дваццаць сем. У яго дробныя, вельмі рухомыя рысы твару з высокім, крыху сціснутым на скронях ілбом, гладкая, амаль жаночая шыя і тонкія белыя рукі з доў... Więcej »
Вясна ў той год была ўзялася вельмі рана. У пачатку сакавіка снег пачарнеў, і пад ім захлюпала вада. Ледзь не над самай зямлёй павіслі, як налітыя, хмары. Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман. Дзьмуў едкі, густы і парывісты вецер. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Здавалася, вось-вось пачнецца крыгаход. Але неспадзявана пахаладала, і вясна спярша паспакайнела, пасля зусім нібы заснула: ці то ў яе сіл не... Więcej »
Нам было ў той час па дзесяць гадоў — адным трохі болей, другім трохі меней. І мы былі дзеці вайны. Але тады мы амаль усё ведалі, і мне часам здаецца, што ведалі куды больш, чым нават цяпер, калі нам па трыццаць ужо. Напрыклад, мы без памылкі маглі яшчэ на падлёце пазнаваць па гуку самалёты — «нашы» і «не нашы». Ведалі, якія кулі ў што пафарбаваны — звычайныя, разрыўныя, бронеразрыўныя, бранябойныя, трасіруючыя… Цяпер ужо адно цяжка пер... Więcej »
Гэтым летам памёр апошні вугольшчынскі аднаасобнік — па сельсавецкіх кнігах Андрэй Яўстратавіч Хрупакоў, а па-вугольшчынску проста Хрупак. Быў ён чалавек мнагадзетны: меў, здаецца, ажно сямёра хлопцаў. Паступова яны раз’ехаліся — адны падаліся на шахты, другія завербаваліся некуды, — і, можа, дзесятак гадоў Андрэй жыў адзін: жонка падбілася на лядах, якія карчавалі адразу пасля вайны, і аддала богу душу яшчэ да таго, як падраслі самыя м... Więcej »
У Пацавай Слабадзе «газік» наш пераехаў па мастку Олу, адну са шматлікіх у тым краі рачулак, што ў вярхоўі заўсёды нагадваюць больш ручайкі, таксама парослыя аерам і шыракалістым дзягілем, і палявой дарогай пакаціўся да Баравіцы. Там недзе дарога гэтая павінна была вывесці нас на шашу, якая ішла з Бабруйска ў Магілёў Шафёр дарогу ведаў, і мы цяпер ехалі з тым спакоем, які дазваляе адчуваць сябе вольна і трохі абыякава да ўсяго, што міна... Więcej »
Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак з-за таго, што згубіліся метрычныя даведкі ў час вайны. Ну а пасля вайны трэба было мець новыя дакументы, і на медыцынскай камісіі ў К... Więcej »
Толькі на краі Беларусі, нібыта ў прамыінах, якія ўтварылі няўшчуканыя дажджы, што доўжыліся, бадай, болей за тыдзень, дык толькі на краі Беларусі, дзе пачынаюцца літоўскія палеткі, дарэчы, такія ж, які і беларускія, паказалася зямля, скрозь у вялікіх, рознакаляровых і шматстайных лапіках. Ад беларускай мяжы яшчэ не відно літоўскіх хутароў — яны там, дзе Куршская каса і далей, да самага латышскага ўзбярэжжа. Нашы землі — беларускія і л... Więcej »
Гэту назву я запісаў толькі 23 сакавіка. Прыходзіла яна паволі, у ходзе ўсёй перадвыбарчай кампаніі, але з’явілася ў галаве няйначай па асацыяцыі з падзеямі, якія разгортваліся тут у 1944 годзе ў аперацыю «Баграціён»… Канешне ж падзеі не сумяшчальныя, і назва сапраўды паходзіць толькі ад знешняй асацыяцыі. Можна было б назваць нататкі зусім проста — «Як выбіраўся…». Я нічога не мяняў у нататках. Толькі нанава прачытаў, каб паправіць ско... Więcej »
Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы адразу зайшліся. Ён пачаў піць маленькімі глыткамі. Піў доўга, смакуючы, і ўвесь час адчуваў, як паступова астывала нутро. (фрагмент) Więcej »