Data wydania: 2023
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2023 by Лявон Валасюк; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Валасюк Лявон, Выспачкі памяці; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 188-197 с.
Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш… Нядаўна прыпыніўся ў сваёй творчай майстэрні, адчуўшы нешта знаёмае, шчымлівае. І пад лёгкім скразняком паплылі ўспаміны. Я прыпомніў свае васямнаццаць гадоў – час перад службаю ў войску. Інтэрнат педінстытута, чацвёрты паверх. Нас у пакоі чацвёра: дзве дзяўчыны, студэнт тэхнікума і я, прызыўнік. Мы сядзім пасярод пакоя за сталом, п’ем дэсертнае балгарскае віно, якога цяпер ужо даўно і не бачыў. Гучаць любімыя мелодыі і песні з магнітафона, побач сядзіць каханая з сяброўкаю. Іхнія вочы поўныя касмічнай глыбіні і шчырасці. Яны блішчаць, свецяцца, а музыка гучыць, цячэ павольна нашая размова, і зусім не верыцца, што мы толькі нядаўна пазнаёміліся… (Фрагмент)
Autorzy białoruscy: Валасюк Лявон
Katalog: Kamunikat.org
У новай кнізе Лявона Валасюка чытач пазнаёміцца з літаратурнымі творчымі партрэтамі вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і далёка за яе межамі мастакоў, пісьменнікаў, дойлідаў і народных майстроў. Пра ўсіх іх – сваіх настаўнікаў, калег па працы, знаёмых ці блізкіх сяброў – аўтар, сам літаратар і мастак, піша з нязменнай удзячнасцю і павагай. Więcej »
“ Вяртанне берасцейскай стралы” – другі па ліку празаічны зборнік вядомага берасцейскага паэта і мастака Лявона Валасюка (кніга абразкоў-згадак пра маленства – “Сцежкі да сядзібы” пабачыла свет у 2008 годзе). У новай кнізе Валасюк-празаік раскрываецца як руплівы абаронца гістарычнай памяці (раманы “Не здабыўшыя зямлі абыходзяцца балотам...”, “Вяртанне берасцейскай стралы”, аповесць “Студэнцкія канікулы”), удумлівы даследчык узаемаадносі... Więcej »
“Знакі на валуне” – сёмая па ліку кніга паэзіі Лявона Валасюка, у якую ўключаны прыдзірліва адабраныя вершы з папярэдніх кніг, а таксама новыя паэтычныя творы. Найбольш выразна і паслядоўна праследжваецца ў зборніку тэма дзяцінства. У некаторай ступені аўтар працягвае з чытачом гутарку, пачатую ў нядаўняй кнізе прозы “Сцежкі да сядзібы”, але вярлібры цяперашняй кнігі – на тое яно і паэзія! – больш заглыбленыя, роздумныя, чым празаічныя ... Więcej »