Караткевіч Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1930 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Караткевіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Місуна Алесь, Самапіска

Самапіска

Апавяданне

Місуна Алесь

Data wydania: 2023

Kategoria: Literatura piękna

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Місуна Алесь, Самапіска. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 143-151 с.

Калі б сённяшнія, пачатку трэцяга тысячагоддзя, абаронцы прыроды, зялёныя, ці як іх там завуць, раптам трапілі на маю малую радзіму гадоў гэтак шэсцьдзесят таму, ніхто б з іх сваёй смерцю не памёр. Заўчасныя інфаркты іх выкошвалі б без усялякай літасці, як гаспадар сакавітую атаву для маладзенькага бычка. А вось што яшчэ адметна: пакінулі б яны пасля сябе, часцей незавершаныя, прагнозы-перасцярогі аб поўным знішчэнні расліннасці, збядненні атмасферы на кісларод і, як вынік, аб рэзкім скарачэнні тэрыторый, прыдатных для жыцця людзей. Прынамсі, маю малую радзіму яны б у сваіх паперах абавязкова запісалі ў нейкую да афрыканскай Сахары падобную мясцовасць. Але бог літасцівы. Вымірання барацьбітоў з экалагічнымі праблемамі не здарылася, бо іх у тыя часы ў нашай мясцовасці папросту не мелася. Мабыць, не даехалі, а можа, яшчэ не нарадзіліся, не набрынялі заклапочанасцю, якая некаму жыццё папсуе, а некаму масла тлусцей на акраец хлеба намажа. (Фрагмент)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Усё апавяданне ў адным файле