Алеся Пісьмянкова, На плошчы Якуба Коласа

На плошчы Якуба Коласа

Андрусь Такінданг чытае верш Алеся Пісьмянкова

Алеся Пісьмянкова

Data wydania: 2023-06-26

Wydawca: Bellit International

Seria wydawnicza: Не загаснуць зоркі ў небе... да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў

Wymiary: 00:00:52

Kategoria: Video

Copyright © 2023 by Bellit International

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Андрусь Такінданг – беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядучы. Нарадзіўся ў 1983 годзе ў сям'і беларускі і ўраджэнца Чаду. Працуе мастаком і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі Recha, а таксама ў ска-джаз-рэгі-панк гурце «Гаротніца». Складае вершы і песні і робіць анімацыйныя фільмы. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча стварыў анімацыйны фільм «Да зор» па матывах вершаў паэта. Разам з Дзянісам Міжуем атрымаў узнагароду фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў Bulbamovie (2013) за анімацыйны фільм «Горад» аб уплыве мастацтва на людзей. Пасля падзей 2020 года і арышту за ўдзел у дваравым канцэрце эміграваў. # Алесь Пісьмянкоў (1957-2004) – беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, сябра ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся ў рабочай сям'і на Магілёўшчыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў карэспандэнтам і рэдактарам часопісаў "Літаратура і мастацтва", "Полымя", "Вожык".