Miejsce wydania: Віцебск
Data wydania: 2023-01
Redaktor: Смолікаў Канстанцін
Copyright © 2023 by Дзвінскі ўзгорак
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Краязнаўца Віктар Сцяпанаў выдаў кнігу “Рьша, Орша, Ворша: гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя”. Аўтар распавядае пра гісторыю гэтага славутага горада адстаражытнасці на XIX стагоддзя на падставе малавядомых фактаў. Аўтар прапануе сваю кнігу ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі, а ў прыватнасці — Оршы. Спадар Сцяпанаў адзначае, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства. — Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання, — кажа ён.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Дзвінскі ўзгорак
Акцыі 34 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прапануюцца да продажу ў 2023 годзе. Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" вызначаны пералік акцыянерных таварыстваў, якія належаць Віцебскай вобласці акцыі якіх прапануюцца да продажу ў 2023 годзе. У параўнанні з мінулым годам гэты пералік папоўніўся 5 новымі прадпрыемствамі: ААТ "Віцебскаблаўтатранс", ААТ "Цеплаэнергетык, г.Віцебск", ААТ "Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт", ААТ "Віцебскмясамалпра... Więcej »
У Віцебскім раёне рэальныя заробкі змяншаліся найбольш у параўнанні з іншымі раёнамі вобласці. У Беларусі зніжэнне рэальных заробкаў назіраецца ўжо 8 месяцаў, і гэта тэндэнцыя для ўсёй краіны. Але на гэтым фоне ёсць рэгіёны, дзе заробкі падаюць хутчэй за ўсё, піша сайт Banki24.by. У Віцебскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку больш за ўсё паменшыўся ў Віцебскім, Ушацкім, Лёзненскім і Докшыцкім раёнах. У Віцебскім раёне рэальны... Więcej »
Пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу за службовую падробку работнікаў сельгаспрадпрыемства. Пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага заатэхніка, галоўнага ветэрынарнага ўрача і загадчыка фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства -- ім інкрымінаваны службовы падлог, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Сельгаспрадпрыемства пазбавілася больш за 150 га... Więcej »
Дваццацігадовая махлярка з Віцебскага раёна падманула больш за 180 чалавек у Instagram. Сума ўрону складае больш за 12 тысяч рублёў. Следчыя мяркуюць, што ахвяр больш. Крымінальную справу аб махлярстве ў дачыненні да 20-гадовай жыхаркі Віцебскага раёна расследуе Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько. Дзяўчына зарэгістравала камерцыйны акаўнт у Instagram, дзе... Więcej »
Віцебскія экаактывісты заклікаюць улады прадухіліць пранікненне прадуктаў жывёламагільніка ў пітныя воды ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. Так можа здарыцца пры будаўніцтве завода па вытворчасці вакцын. Праз збор подпісаў яны патрабуюць правесці паўнавартасную экалагічную экспертызу забруджвання вод пры вытворчасці прац па землеўпарадкаванні. Пры гэтым абаронцы навакольнага асяроддзя лічаць, што і адмова ад выкарыстання існуючага жывёла... Więcej »
Старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч расказаў аб асаблівасцях цяперашняй гарачай пары. Дваццаць шосты год не перарываецца традыцыя ўдзелу Віцебскага раёна ў фестывалях-кірмашах працаўнікоў вёскі "Дажынкі" рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Пастаянна з 1996 года аграрыі Прыдзвінскага краю станавіліся пераможцамі ў розных намінацыях маштабнага сельскагаспадарчага форуму. Апошніх некалькі гадоў раён утрымлівае лідэрства ў а... Więcej »
Грамадскае аб’яднанне «Экадом»звярнула ўвагуна справаздачу аб уплыве на асяроддзе будаўніцтва цэху ў Віцебскай вобласці, дзе збіраюцца вырабляць вакцыну ад каронавірусу. У гэтай справаздачы бачна, што з пляцоўкай суседнічае могільнік жывёлы, які можа кепска ўплываць на водныя рэсурсы. Ліквідацыя могільніка толькі «рэкамендаваная», але ніякіх праектных работаў адносна гэтага прадугледжана. «Могільнік быдла выкарыстоўваўся для пахавання... Więcej »
«Deutsche Welle» напісала пра расійскі «турыстычны бум» у Беларусі. Гэтым летам як ніколі шмат машын з расійскімі нумарамі на беларускіх вуліцах, квіткі на цягнікі распрададзеныя, а «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Масквой. Адна з прычын — «карткавы турызм»: пасля адключэння расійскіх банкаў ад міжнародных плацёжных сістэм грамадзяне Расійскай Федэрацыі засталіся без магчымасці ажыццяўляць пакупкі за мяжой. На сітуа... Więcej »
Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз. Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ. Ні на першы суд, ні на другі нікому трапіць не ўдалося, таму дакладных звестак, за што асудзілі Андрэя Вашчука, д... Więcej »
Віцебскі музыка і арт-менеджэр быў затрыманы 6 ліпеня ў райцэнтры Сянно, дзе меўся выступаць на канцэрце «Купальскае кола». Паводле відавочцаў, затрымлівалі Булаўскага без тлумачэнняў: да яго проста падышлі два чалавекі ў цывільным і нібыта павезлі ў Віцебск. Ягоны тэлефон не адказвае дагэтуль. Судовы працэс прайшоў у судзе Чыгуначнага раёну, але трапіць туды сябры Булаўскага не здолелі. Даведацца ўдалося толькі пра вынік: 30 сутак ар... Więcej »