Data wydania: 2022
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2014 by Віктар Казько; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Час зьбіраць косьці. Евангельле пад Луку. Аповесці, Кнігазбор, Мінск 2014, 340 с.
Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе вока і слых. Калі ў цябе душа не сляпая, калі ты сам не жабрак на душу, ёсць у цябе яшчэ нешта падаць у руку іншаму, падобнаму ці не падобнаму нават на цябе. Надвячоркам, калі сонца ўжо за небасхілам, толькі-толькі слізганула за бохан зямны, часцей за ўсё па восені, калі гэты бохан, узрэзаны плугамі і як бы крута прысыпаны соллю нябёс — падпечаны, аблашчаны промнямі сонца, скарынкі рыжых іржышчаў, як матчыным лёгкім ручніком, ахутваюцца павучыннем,заўтра на ўзыходзе сонца пачатак бабінага лета, вырай лета,— вось тады, у спакоі і цішы, у паразуменні ўсяго існага і даруецца зямлі і чалавеку тая бласлаўлёная хвілінка. Час спыніцца і азірнуцца. Сонца няма, а блізкі лес і ўзгорак перад ім зіхацяць і свіцяцца. I такое ж зіхаткое спакойнае святло ўваччу і на твары чалавека. (фрагмент)
Autorzy białoruscy: Казько Віктар
Katalog: Kamunikat.org
Яблынька памірала. Яна была ўсё яшчэ дзічка. Не паспелі прышчапіць, зрабіць садовай. Вясной знайшлі ў лесе, каля дарослай яблыні, маці, – па нейкай восені ўпаў, адскочыў яблычак і па нейкай жа вясне прарос яблынькай. Яе выкапалі, перанеслі ў дзетдом, каб там яна ачуняла садовай. Лёнька ведаў, можна і не шчапіць, патрэбны толькі тры перасадкі з аднаго на іншае месца. Не паспелі зрабіць ні таго, ні другога. А яблынька ўжо была ладная, пад... Więcej »
Абеліскі, нібыта салдаты навабранцы ў страі, перакуленыя кулямі нямыя клічнікі. Раней Міхаіл Андрэевіч мінаў іх безуважна. Ды раней іх на яго дарозе і не было. Раней тут былі гарадскія цывільныя могілкі. Крыжы, крыжы, і зрэдку варона на адным з іх, як з таго свету выкапалася. Зверху ж, з неба і ад каплічкі, чорны грай гругання, падобны адпяванню. А тыя, хто цяпер пад новенькімі, што з канвеера, колкім выклікам сусвету ў чырвона-крывавай... Więcej »
Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта аповед пра пакалечанае вайной дзяцінства. Пра пошук сваёй існасці. І пра сілу мастацтва, якая ратуе ў самыя змрочныя часы. Więcej »
Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля таго, каб ты мог перадаць сваім дзецям, унукам: ёсць, ёсць на свеце цуды і дзівосы, падгледжаныя, бачаныя ці не трэцім нашым вокам – вось... Więcej »
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнаг... Więcej »
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл да сённяшняга дня – эсэ, апавяданні, аповесці. Але ж пачынаў я ў Расіі, у Кузбасе, дзе апынуўся пасля дзетдома, на расейскай мове. І... Więcej »
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі ад яго адступаўся сон, а ноч рабілася адной толькі ціха непрабіўнай цемрай, не мог зразумець і разгадаць, чые гэта спевы, чыя музыка і го... Więcej »
Я па-зладзейску доўга і пакутліва падкрадваўся да гэтага белага ліста паперы. Стрымлівала і не пускала боязь абкрасці самога сябе – памяць. Ужо мінуў амаль год, як я атрымаў кніжку «Вільча, Случ, Радзіма» Сяргея Кулакевіча, журналіста жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», былога жыхара вёскі Вільча. Неяк улетку ён абазваўся сам, пазваніў мне. А сёння, напрыканцы восені, а я ўсё марнуюся і заціскаюся на водгук. Маўклівасць – прыкме... Więcej »
Азіраючыся на сябе колішняга, мушу сцвердзіць: у нашым жыцці не бывае нічога выпадковага, нечакана стыхійнага. Усё загадзя ў ім прадпісана і наканавана. Кожнае нашае жаданне, мара, думка і слова не застаюцца на гэтым свеце не пачутымі. І калі ёсць энергія волі, мыслення, бласлаўленне ці жаданне лёсу – здзяйсняюцца, бо нашае напаўненне, змест і сэнс жыцця залежаць не толькі ад нас. Часовасць і хуткаплыннасць нашага зямнога быцця некаму ... Więcej »
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наогул. Więcej »