Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Tom: частка 1

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 2022

Redaktor: Стэпанюк Лукаш - запіс, Астасевіч Адам - мантаж

Opracowanie graficzne: Татарнікаў Павел

Wydawca: Фонд Kamunikat.org

Seria wydawnicza: Кнігі бяз літар

Wymiary: 07:00:00

Kategoria: Historia; Literatura piękna; Video

Copyright © 2022 by Уладзімір Арлоў, Фонд Kamunikat.org, Асацыяцыя „Міжнародны саюз беларускіх піьсменнікаў”

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Чытае Аўтар, Музыка: Тройца, Прадусар Яраслаў Іванюк

Беларусь - еўрапейская краіна з багатай і слаўнай гісторыяй. Больш за 1000 гадоў таму ўжо існавала першая старажытнабеларуская дзяржава -- Полацкае княства. Наша дзяржаўнасць працягвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе панавала беларуская культура, а беларуская мова была дзяржаўнай. Гэтая кніга распавядзе вам пра знакамітыя падзеі і славутых асобаў тых далёкіх часоў, пачынаючы ад князя Рагвалода і княгіні Рагнеды да кіраўніка вызвольнага паўстання 1794 года, нашага суайчынніка Тадэвуша Касцюшкі. Вас чакае сустрэча з вялікай галерэяй гістарычных герояў: палітыкаў і вайскаводаў, паўстанцкіх правадыроў і асветнікаў, паэтаў і вучоных. Вы пабываеце на палях Грунвальдскай і Аршанскай бітваў, пройдзеце па вуліцах старажытных беларускіх гарадоў, наведаеце шляхецкі маёнтак і пасядзіце за сялянскім сталом. Кніга "Айчына" красамоўна паказвае, што ў нас, беларусаў, еўрапейская гісторыя, якая абавязкова павінна прывесці нас у еўрапейскую будучыню.


Video: Кнігі бяз літар

Autorzy białoruscy: Арлоў Уладзімір

Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org

Katalog: Kamunikat.org

Warto przeczytać:

mp3
Арлоў Уладзімір, Незалежнасць гэта..., частка 2.

Незалежнасць гэта...

Выбраныя эсэ

Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Więcej »


mp3
Арлоў Уладзімір, Незалежнасць гэта..., частка 1.

Незалежнасць гэта...

Выбраныя эсэ

Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Więcej »


Айчына

Ад Агінскага да Багушэвіча

Арлоў Уладзімір

Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і. Więcej »


Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімір

У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ласт... Więcej »


Ад Еўфрасінні, ад Скарыны

Таямніцы полацкай гісторыі

Арлоў Уладзімір

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Więcej »


epub
Арлоў Уладзімір, Вова Цымерман

Вова Цымерман

апавяданне

Арлоў Уладзімір

Блаславёны, хто мае на свеце дом, у якім прамовіў першае слова, навучыўся хадзіць пад стол, а потым датупаў да ганка, бразнуўся з яго і, румзаючы ад страху ды болю, папоўз на збітых каленках да весніцаў. Тое месца, дзе стаяў некалі наш скарбовы драўляны полацкі дом, ужо даўно занятае прысадзістым бетонавым кубікам Палаца культуры завода шкловалакна. Часам я заходжу ў ненавісную мне спаруду, блукаю па яе пустых калідорах і спрабую ўявіць... Więcej »


video
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.<center><br /><br /><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/w9xjKTukVG0" title="YouTube video player" frameborde... Więcej »


epub
Арлоў Уладзімір, Мой знаёмы забойца Сяргей

Мой знаёмы забойца Сяргей

апавяданне

Арлоў Уладзімір

У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін некалі быў блізкі з жонкаю другога, а другі яе дзіка і страшна забіў. Трэба, вядома, удакладніць, што здарылася гэта не ўчора і не на мі... Więcej »


epub
Арлоў Уладзімір, Рэквіем для бензапілы

Рэквіем для бензапілы

апавяданне

Арлоў Уладзімір

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў. Трэба прызнацца, што метафізічныя разважанні пра мастацтва як санкцыянаваную галю... Więcej »


video
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча

Арлоў Уладзімір

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Ле... Więcej »