Miejsce wydania: Менск
Data wydania: 2007
Opracowanie graficzne: Мальдзіс Яраслаў
Wydawca: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
Kategoria: Historia
Copyright © 2007 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Ад укладальнікаў У розныя часы і па розных прычынах выязджалі беларусы з Бацькаўшчыны: хто шукаў лепшай долі, хто ўцякаў ад палітычнага націску, хто імкнуўся да прыгодаў і новых уражанняў. Сяліліся ў розных краінах на Захадзе і Усходзе. Звесткі аб беларусах можна знайсці і ў Аўстраліі, і ў Аргенціне, і ў Вялікабрытаніі, і ў ЗША, і ў Канадзе, і шмат у якіх іншых краінах, нават у такіх экзатычных, як Танзанія ці Новая Зеландыя. Вялікая колькасць нашых суайчыннікаў пасялілася далёка ад радзімы ў ХХ ст. Эканамічныя крызісы і віхуры вайны прымусілі пакінуць родныя месцы сотні тысяч беларусаў. Не ўсе яны ўсведамлялі сваю нацыянальную адметнасць, не ўсе мелі патрэбу трымацца разам з суайчыннікамі, не ўсе захоўвалі беларускасць за мяжой. Найбольш нацыянальна свядомая эміграцыя была справакавана падзеямі Другой сусветнай вайны, калі на Захадзе апынулася больш за 100 тысяч беларусаў. Менавіта яны і сталі стваральнікамі таго асаблівага беларускага свету нацыянальнай дыяспары. Яны ладзілі беларускія фестывалі, выдавалі кнігі, будавалі свае цэрквы і грамадскія дамы, ставілі помнікі беларускім героям. Менавіта беларускія будынкі і помнікі, таксама як і раскіданыя па розных краінах могілкі нашых суайчыннікаў сёння могуць быць яскравым сведчаннем беларускай прысутнасці ў свеце. Некаторыя з іх склалі гэты каляндар. Найбольш моцнымі цэнтрамі прыцягнення беларусаў заўсёды былі цэрквы, менавіта таму іх засталося сёння ці не больш за іншыя будынкі.
Katalog: Kamunikat.org