![]() |
![]() |
Miejsce wydania: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Data wydania: 2022-02
Copyright © 2022 by Крывінка
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
На сустрэчы-нарадзе з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук, якая адбылася ў студзені 2022 года, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра беларускую мову ў грамадстве. «Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад іншых — гэта ёсць беларуская мова», — сказаў ён па-беларуску. «Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад астатніх. Таму трэба падумаць над тым, як зрабіць так, каб кожны беларус ведаў сваю мову», — сказаў ён. Ён прапанаваў падумаць над тым, каб кожны беларус ведаў сваю мову: «Ну хай так склалася, што гэта наша руская мова. Але руская мова не адрознівае нас ад іншых, а беларуская мова адрознівае ад іншых». «Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы — мы не беларусы», — заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што беларускую насаджаць не будуць, але будуць імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог на ёй размаўляць. «Але мы пад уражаннем жніўня 2020 года пачалі неяк выплюхваць з гэтай вадой мутнай… і дзіця можам выплюхнуць. Гэтага ні ў якім выпадку не павінна быць. І моладзь гэта нармальна разумее», — заўважыў ён. А таксама акцэнтаваў увагу на тым, што гаворка абсалютна не вядзецца аб нейкай мяккай беларусізацыі. «Палітыкі ў мяне няма мяккай беларусізацыі. Гэта глупства поўнае, выдумка».
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Крывінка
Калі б у Бешанковіцкім раёне (Беларусі) не закопвалі ў зямлю маленькія фермы, а аддавалі іх людзям, мы б жылі ў іншай краіне. Напісаць гэтую нататку мяне падштурхнуў артыкул «Зары» ад 13.01.2023, дзе гаварылася аб ДП «Палітаддзелец-Агра». А менавіта аб тым, што на маленькай старой ферме ў Берасьнях, пабудаванай яшчэ ў шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя, больш высокія паказчыкі, чым у сярэднім па «Палітаддзельцу». Тут працуе... Więcej »
Кажуць, што напярэдадні, 31-га сьнежня, людзі яшчэ пераходзілі праз Дзьвіну ў Бешанковічах. Раніцай 1-га студзеня яны яшчэ спалі, а па лёдзе соўгаліся толькі сабакі. Пераходзіць па лёдзе на другі бок было крайне небясьпечна. Бо лёд (і без таго тонкі) ужо адышоў ад берага на некалькі метраў. Дзьвіна пабыла ў лядовым палоне роўна месяц. Здавалася б, пасьля таго як на ёй былі пабудаваныя дзьве ГЭС, павадкі на ёй мусілі стаць наогул рэдк... Więcej »
Нечаканы паварот адбыўся у гучнай справе аб бойцы паміж міліцыянерамі ў Докшыцах, у выніку якой адзін з іх загінуў. Асуджанага былога міліцыянера вызвалілі пад падпіску аб нявыезде і па справе прызначаны новы суд. Канфлікт паміж 19-гадовым участковым і яго калегам з аддзела па барацьбе з наркотыкамі, якому тады было 22 гады, адбыўся ў бары «Сфера» ў Докшыцах ноччу 1-га верасня 2019 года. Гэта быў час, калі абодва знаходзіліся не на служ... Więcej »
10-га лістапада жыхары дома № 10, што на вуліцы Маладзёжнай у Бешанковічах, звярнуліся ў «Зару» і распавялі аб тым, што з водаправоднага крана ідзе вада карычневага колеру (да звароту прыкладалася шакуючае відэа, якое пацвярджала прыведзеныя словы.) Праз тыдзень рэдакцыя «Зары» атрымала новае паведамленне: з крана разам з вадой у адной з кватэр дома № 10 выйшлі два чарвякі. Звязаўшыся з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, разам с... Więcej »
У кастрычніку 2022 года падчас «прамой лініі» я задаў пытанне наконт стану ходнікаў у Бешанковічах. Акцэнтаваў увагу на вуліцах імя Чарняхоўскага, Свабоды і імя Валадарскага. Неўзабаве мне прыйшоў ліст з адказам. У лісце стаяла, што высокія бардзюры зробленыя ў Бешанковічах "згодна праектнай дакументацыі". А ходнік па вуліцы імя Валадарскага адрамантуюць да 7-га лістапада 2022 года. Фактычна да 07.11. рамонт часткі ходніка быў зробл... Więcej »
Той, хто ездзіць на роварах па Бешанковічах, ведае, як цяжка гэта рабіць. Адсутнасць не толькі веладарожак, але і нармальных БЕЛАРУСЬ ходнікаў з абодвух бакоў дарогі, высачэнныя бардзюры на кожным кроку, ямкі на ходніках – вось што сустракае той, хто мае ахвоту рухацца на двухколавіку. Факты такія. Шырокі ходнік па вуліцы імя Чарняхоўскага, які быў пабудаваны два гады таму, ужо пакрыты ямкамі. Праўда, тут можна зманеўраваць улева ці ўпр... Więcej »
Многія жыхары Бешанковіцкага раёна працуюць у Сенненскім раёне. Яно і зразумела: паміж райцэнтрамі ўсяго 30 км добрай асфальтоўкі. Дабрацца да Сянна з Бешанковічаў можна за нейкіх 20 хвілін. Мы паглядзелі вакансіі, якія прапануе Сенненскі раён. Яны ўсе размешчаныя на сайце раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, даступныя для чытання і пастаянна абнаўляюцца. У ліпені сярэдні заробак у Сенненскім раёне адрозніваўся ад Бешанковіцкага нязначн... Więcej »
Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова. Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч адзначыла, што “Нарысы” — гэта першая спроба перадаць унікальнасць непаўторнасць прыдзвінскага кр... Więcej »
Яшчэ сем з паловай гадоў таму школа працавала. Дзеткі з Рубяжа, Ганкавічаў, Верхняга Крывіна і іншых навакольных вёсак атрымоўвалі тут веды, вучыліся ў цёплым, утульным будынку. Па рашэнню нашай улады школа была закрытая, а двухпавярховы будынак школы плошчай звыш 2 тысяч квадратных метраў быў выстаўлены на аукцыён і прададзены за смешную цану на знос. Разам з ім былі знішчаны і ўсе камунікацыі: цеплавыя, водныя, электрычныя. Між т... Więcej »
Новыя 30-мятровыя пажарныя аўтадрабіны (“автолестница”) ў кастрычніку папоўняць парк ратавальнікаў у Вушачах і Бешанковічах. Аб гэтым 6-га ліпеня на брыфінгу да Дня пажарнай службы, які адзначаецца 25-га ліпеня, паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Падраздзяленні МНС працягваюць укамплектоўваць спецыяльным абсталяваннем і машынамі. З пачатку года на ўзбраенне паступіла 1... Więcej »