Miejsce wydania: Гарадок
Data wydania: 2022-01
Redaktor: Гаравы Леанід
Copyright © 2022 by Гасцінец
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Некалькі фота-фактаў пра люкі цеплатрасы на Гагарына, якія грэюць паветра... Прапануем вашай увазе чатыры фота-факта пра слабую тэрмаізаляцыю цеплатрасы ў мікрараёне Гагарына. Хто адказвае за гэтыя страты і аплачвае абагрэў паветра? Могуць дэпутаты гэтым пацікавіцца? Колькі такіх люкаў у Гарадку? Камунальнымі службамі Гарадка праводзіцца пэўная праца па абмежаванню цепла страт пры падачы цеплаэнергіі да спажыўцоў у Гарадку. Толькі зімой добра бачна дзе такая страта цяпла адбываецца і па сёняшні дзень. Цяперашняя жа зіма са снегападамі з’яўляецца наглядным «кантралёрам» за якасцю цеплатрас у Гарадку. Добра бачна, дзе чыгунныя люкі цямнеюць на навакольным снезе. Мне часта даводзіцца наведваць маці на Чкалава і прахадзіць каля дзіцячага садка № 3 па вуліцы Гагарына. Тут каля садка дзеці, выхавацелі, бацькі, жыхары ўжо каторы год зімой бачаць пэўную безгаспадарчасць: дзве кропкі абагрэва паветра. Нас дзяржава ўжо больш 10 гадоў заклікае эканомней адносіцца да энергарэсурсаў. Апошнімі гадамі гучаць абяцанні выйсці на 100% аплату спажыўцамі затрат на ацяпленне і падачу гарачай вады ў зімовы перыяд.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Гасцінец
У Гарадоцкім раёне ў трох сельсаветах напрыканцы года знікла пяць вёсак. У чарзе яшчэ 30? райсавета ад 29 снежня 2022 году ў Даўгапольскім, Першамайскім і Стадалішчанскім сельсаветах ліквідаваны пяць вёсак. Яшчэ ў 45 вёсках зарэгістравана толькі 15 чалавек. Колькі яшчэ вёсак таксама трэба скасаваць? Рашэннем Гарадоцкага райсавета ад 29 снежня 2022 году ў раёне скасаваны такія вёскі: Беляі Даўгапольскага сельсавета; Барысенкі Першамайска... Więcej »
Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна напрыканцы года значна пагоршаліся ў пратэрмінаваных запазычанасцях. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычныя даныя развіцця краіны за 11 месяцаў гэтага году. Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна істотна горш чым у суседзяў з Шумілінскага раёна, дзе таксама маюцца праблемы. Што стала горш і дзе нейкі прагрэс у фінансах гарадоцкіх арганізацый? Спа... Więcej »
Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая родам з Гарадка, працягвае выступаць за зборную Фінляндыі на Кубку свету па біятлону. 18 снежня мас-стартамі завяршыўся пераднавагодні трэцці этап Кубка свету ў французкім Ансі (Анэнсі-Ле Гран Борнане). Пасля алімпіяды ў Кітаі Настасся Кінунен паспяхова выступіла ў родных Канціялахці на адкрыцці біятлоннага сезону. Але на этапах у Аўстрыі і Францыі, штосьці пайшло не так. Распавядаем пра удзел Настасс... Więcej »
У Гарадоцкім раёне тэмпы скарачэння насельніцтва адны з самых нізкіх у вобласці для раёнаў, дзе больш 20 тысячаў жыхароў. Пры гэтым у нашым раёне больш 60% насельніцтва пражывае ў Гарадку і Езярышчы. Гэта з’яўляецца другім паказчыкам на Віцебшчыне пасля Чашніцкага раёну з горадам энергетыкаў - Навалукомлем. Пра гэта сведчаць апошнія даныя са штогадовага зборніка «Статыстычны зборнік Віцебскай вобласці. 2021 год». Паводле афіцыйных дан... Więcej »
У Гарадоцкім раёне завершана праца па вывазе непрыдатных пестыцыдаў, якая фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. 7 лістапада завершана работа па вывазе непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пачынаючы з 2021 года польскай кампаніяй Geocoma у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца М... Więcej »
Драсёна (рэйнутрыя) японская здольна расці праз асфальт, падмуркі і каналізацыю. Гэты шкоднік з’явіўся ўжо і ў Гарадку. Знаёмім чытачоў яшчэ з адным інвазіўным шкоднікам, які зараз самы небяспечны ў Вялікабрытаніі. У Гарадку ён ужо расце плантацыяй на Іванаўскіх могілках. Магчыма і ў іншых месцах горада і раёна. Што будзе з чарговым інвазівам, які бурыць асфальт, падмуркі, каналізацыю, як з ім змагацца і г.д.? Наша экалагічная ды і аг... Więcej »
У суботу ў Гарадку адбыўся захапляльны матч ФК «Гарадоцкія Львы» з лідэрам Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ФК «Вялес — 2020» з Віцебску, які лічыўся гаспадаром поля. Нешматлікія гледачы пабачылі роўную, напружаную гульню да 80-й хвіліны. Істотна на ход гульні паўплывала выдаленне нашага абаронцы і трэнера ў другім тайме. Як гэта было? Першынство Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспу... Więcej »
У сеткавых крамах Гарадка «Капеечка», «Еўраопт», «Санта», дзе шмат прадуктаў розных відаў з розных куткоў краіны, пакупнікам варта быць уважлівым пры разліку на касе. Распавядаем на прыкладзе «Бачка «Вясковы», як могуць напісаць цэннік і «палічыць» на касе. Выказваем парады і даем кантактныя тэлефоны па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў гандлю Гарадка. Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці м... Więcej »
З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы? Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ с... Więcej »
13 ліпеня пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах. Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці халакосту Другой сусветнай вайны ў г.п. Езярыш... Więcej »