Дубовік Юрась

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1924 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юрась Дубовік. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Гамолка Мікола, Шосты акіян

Шосты акіян

Гамолка Мікола

Kategoria: Literatura piękna

Księgozbiór: MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: MiOKB — [7850]

Лета, нарэшце, прыйшло! Вясёлае, у зялёным разліве лугоў і палёў, з ласкавымі сярэбранымі раніцамі, з ціхімі ружовымі вечарамі, з бурнымі і гулкімі навальніцамі... Прыйшло і прызыўна паклікала ў шлях-дарогу. Алег здаваў апошні экзамен. Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. У кожным пісьме яна запрашала пляменніка да сябе. Хлопчык жыў марамі аб будучых сустрэчах з вясковымі рабятамі, аб удалых рыбалках, аб цікавых паходах па лясах і палях Палесся. I вось — кароткі басавіты гудок электравоза. Хіснуліся і па-плылі станцыйныя будынкі, асвятляльныя мачты, зялёныя вагоны суседніх саставаў, шкляны дах платформы. Бывай, Масква!.. (фрагмент)

Katalog: MiOKB

Tylko w bibliotece Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce (egzemplarz papierowy)

Warto przeczytać:

Гамолка Мікола, Партызанскія сёстры

Партызанскія сёстры

Аповесць

Гамолка Мікола

Новы твор пісьменніка — другая частка востра-сюжэтнай аповесці «Дзяўчына ішла па вайне». У ёй прасочваецца далейшы лёс галоўнай гераіні Ніны Воранавай. Шукаючы партызанскі атрад, яна разам з сяброўкай трапляе ў складаныя, часам і трагічныя сітуацыі. У партызанскім атрадзе Ніна сустракае Сашу Бубянцова, смелага разведчыка, добрага і адданага сябра. Więcej »


Гамолка Мікола, Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2, Т. II

Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2

Аповесці

Гамолка Мікола

Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» — настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадн... Więcej »


Гамолка Мікола, Лясная крэпасць

Лясная крэпасць

Аповесць

Гамолка Мікола

Галоўныя героі новай прыгодніцкай аповесці Міколы Гамолкі «Лясная крэпасць» — Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на пустынны востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых характараў, праяўленне мужнасці, гераізму, самаадданасці ў імя перамогі над ворагам. Więcej »


Гамолка Мікола, Лета ў Калінаўцы

Лета ў Калінаўцы

Аповесці

Гамолка Мікола

Дзве аповесці — «Лета ў Калінаўцы» і «Добры дзень», школа!» — склалі новую кнігу М. Гамолкі. Гэтыя творы, кожны паасобку, выдаваліся раней. Аднак тэматыка іх, праблемы, якія ўзнімае аўтар, засталіся актуальнымі і сёння. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае паступкі, мужнасць у горы — вось пра што вядзе свой мастацкі расказ пісьменнік. На беларускай мове кожная з аповесцей выдаецца другі раз. Więcej »