Травень Кастусь

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1947 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Кастусь Травень. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Лапацін Генадзь, Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры

Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры

Лапацін Генадзь

Miejsce wydania: Гомель

Data wydania: 2015

Wydawca: Барк

Wymiary: 248 с.

ISBN: 978-985-7065-29-5

Kategoria: Etnografia; Historia; Kultura

Copyright © 2015 by Лапацін Генадзь, ТДА «Барк» - афармленне

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін правёў шмат сустрэч з Грэцкай Варварай Аляксандраўнай, 1925 года нараджэння, ураджэнкай пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, і занатаваў ад яе вялікую колькасць тэкстаў традыцыйнай культуры, фактычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны комплекс населенага пункта.Гэтая жанчына – унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачанне і разуменне свету, веданне традыцый, звычаяў, абрадаў, павер’яў, песень уражваюць і захапляюць. У яе аповедах, слушных меркаваннях, заўвагах і роздумах сапраўды адлюстравана душа народа, яго калектыўная памяць.Публікацыя такога роду, дзе была б пададзена “карціна свету” адной асобы, прытым неардынарнай і таленавітай, – першая ў беларускай фалькларыстыцы.І ўсё гэтае багацце – цудоўны падарунак Варвары Аляксандраўны і аўтара-ўкладальніка нам, беларусам. У выданні захаваны ўласна дыялектныя асаблівасці маўлення Варвары Грэцкай.

Autorzy białoruscy: Лапацін Генадзь

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Лапацін Генадзь, Паслядоўніца

Паслядоўніца

Варвара Грэцкая – выбітны носьбіт беларускай народнай традыцыі

Лапацін Генадзь

У аснове кнігі «Паслядоўніца» шматгадовыя размовы вядомага фалькларыста і этнографа Генадзя Лапаціна з былой жыхаркай п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варварай Аляксандраўнай Грэцкай. Варвара Аляксандраўна сапраўды выглядае як Паслядоўніца, што годна і асэнсавана працягвае традыцыю – тое лепшае, што засвоіла ад сваіх продкаў: бацькі, маці, дзеда і бабулі Алены, якіх яна ўспамінае са шчырай падзякай, аддаючы належнае ўся... Więcej »


pdf
Лапацін Генадзь, “К каждаму разгавору прыказка ё...”, Частка 2

“К каждаму разгавору прыказка ё...”

З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. (Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2013 гг.)

Лапацін Генадзь

Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай прктыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё аной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай наро... Więcej »


pdf
Лапацін Генадзь, “К каждаму разгавору прыказка ё...”, Частка 1

“К каждаму разгавору прыказка ё...”

З вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 2005 – 2012 гг.

Лапацін Генадзь

Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай практыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяўленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё адной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай н... Więcej »


pdf
Лапацін Генадзь, „Ікона звалась Свячой...”

„Ікона звалась Свячой...”

Абрад „Свяча” ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны

Лапацін Генадзь

У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад “Свяча”, распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі і ў такім цэласным, багатым светапогляднымі алюзіямі выглядзе дажыў да нашых дзён. Аўтар на падставе ўласных назіранняў кваліфікавана в... Więcej »