![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Ліда
Data wydania: 1995-04
Wydawca: Рэспубліканская рада Таварыства Беларускай Мовы
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Некаторы час “Голас з Ліды” не выходзіў. Не ставала сродкаў. Нарэшце некаторыя грошы зьявіліся, і мы зноў вітаем вас. Мы будзем гаварыць з вамі пра нашы справы, пра справы горада і дзяржавы. Мы будзем выкладаць пазіцыі тых людзей, рухаў і партый, для якіх галоўнае - гэта незалежная, багатая і вялікая Беларусь, галоўнае свабодны, багаты і ўпэўнены ў заўтрашнім дні народ, галоўнае - росквіт беларускай нацыі, беларускай мовы і культуры. Мы будзем гаварыць з вамі ў той час, калі большасьць сродкаў масавай інфармацыі ўлады ўзялі пад жорсткі кантроль, калі кожны дзень здымаюць рэдактараў, звальняюць, а то і зьнішчаюць журналістаў. Вы не можаце пачуць нас на радыё, ня можаце ўбачыць на тэлеэкране. Чытайце “Голас з Ліды” і вы, хоць часткова, запоўніце інфармацыйныя прабелы.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Голас з Ліды