Miejsce wydania: Ліда
Data wydania: 2021-06-23
Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Перамога над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута коштам вялікіх ахвяр і незаменных страт беларускага народа. Нямецкія захопнікі пакінулі пасля сябе жудасны крывавы след, беды і нябачанае спусташэнне. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, знішчэння людзей, рабавання нацыянальнага багацця краіны, ліквідацыі дзяржаўнага ладу. На захопленай тэрыторыі нацысты адкінулі ўсе міжнародныя прававыя нормы. Злачынствы акупантаў па сваёй масавасці і страшнай жорсткасці не ведалі сабе роўных у найноўшай гісторыі Беларусі. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь больш, чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад гэтай вайны. Расследаваннем злачынстваў акупантаў і высвятленнем памераў шкоды, прычыненага імі ў гэтай вайне, займалася адмыслова створаная Надзвычайная дзяржаўная камісія (НДК), якая грунтавала свае высновы на аснове дакументальных сведчанняў. На тэрыторыі Беларусі гэта праца вялася з пачатку 1944 г. Прамая матэрыяльная шкода, нанесеныя Беларусі акупацыяй, вылічаецца ў 75 млрд рублёў (у цэнах 1941 г.), што ў 35 раз перавышала бюджэт рэспублікі 1940 г. На беларускай зямлі нямецкія захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Наша слова
У сваім калядным пасланні Папа Францішак заклікаў да вырашэння ўсіх канфліктаў праз дыялог і да трывалага міру. Папа Францішак сказаў, што Бог паказаў нам шлях сустрэч і дыялогу, які з'яўляецца адзіным спосабам вырашэння канфліктаў на карысць усіх. Здаецца, што гэта ніколі не скончыцца. Мы іх амаль не заўважаем. Мы прызвычаіліся. Нам пагражае тое, што мы перастанем чуць крыкі болю ды адчаю нашых братоў і сясцёр. Папа Францішак згадаў Бл... Więcej »
На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы было прынята рашэнне пра ўнясенне 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Галоўная бібліятэка краіны адзначыць 100 гадоў з дня заснавання 15 верасня 2022 года. Рашэнне аб унясенні юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад б... Więcej »
Вядома, што ў бацькі нацыянальнага класіка, Адама Ягоравіча Багдановіча, была адна з лепшых яраслаўскіх прыватных бібліятэк. А якія кнігі збіраў сам паэт, якія газеты і часопісы ён выпісваў? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць літаратурныя даследчыкі і музейныя рупліўцы. Яны рэканструявалі кнігазбор Максіма Багдановіча на аснове кніжнай спадчыны, якая захавалася ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Да 130-годдзя з дня нараджэння нязгасн... Więcej »
Намаганнямі дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей" і рэдакцыі газеты "Наша слова" у Лідзе заснавана каляндарная серыя "Скарбы Лідчыны". У гэтай серыі выйшаў з друку першы каляндар на 2022 год. Ён прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі мастаку Уладзіміру Мурахверу (1931-2017). Уладзімір Мурахвер нарадзіўся на Украіне. Скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча, Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча... Więcej »
Шмат сяброў і актывістаў сабраліся 27 лістапада на талаку на менскай сядзібе ТБМ, каб упарадкаваць і адвезці на перазахаванне рэчы Таварыства беларускай мовы, мэблю, кнігі да тых часоў, пакуль можна будзе працягнуць дзейнасць у новых умовах. Развітанне з сядзібай ТБМ на вул. Румянцава, 13 нагадала пра лепшыя часы дзейнасці арганізацыі - сходы, сустрэчы з пісьменнікамі, шматлікія імпрэзы: канцэрты, гістарычныя лекцыі і прагляд фільмаў, ... Więcej »
Паводле СМІ, наш славуты беларускамоўны часопіс сатыры і гумару "Вожык" спыняе сваё існаванне і з наступнага 2022 года выдавацца не будзе. Выйдзе апошні нумар "Вожыка" сёлета ў снежні, і ўсё. Ён нават не ўнесены ў падпісны каталог выданняў на наступны год. Сёлета часопіс "Вожык" адзначыў 80-годдзе. Аказалася, што гэта быў яго апошні юбілей. Ён з'яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання "Раздавім фашысцкую гадзіну". За кароткі час... Więcej »
У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь на 8 лістапада 2021 г. прызначана судовае паседжанне па ліквідацыі нашай арганізацыі на падставе іскавой заявы Міністэрства юстыцыі. У іскавой заяве аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Міністэрства юстыцыі спасылаецца ў якасці фактычнай падставы для іска на тое, што ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" не выканала патрабаванні, які... Więcej »
Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджэнні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону ... Więcej »
Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджанні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону ... Więcej »
“Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Дзень 2 лістапада ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, якая бярэ свой пачатак ад св. Адылона, абата бенедыктынаў (з 998 г.), у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Касцёл як Містычнае цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў... Więcej »