![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1989
Wydawca: Выдавецтва Беларусь
Wymiary: 136 с.
ISBN: 5-338-00587-5
Kategoria: Kultura; Turystyka
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [4975]; EEDC — [3793]
Мінск. Старажытны горад, які адлічвае дзесятае стагоддзе, западае ў душу кожнаму, хто становіцца яго госцем хаця б на некалькі дзён. Чысцінёй і буйнай зеленню радуюць вока вуліцы і скверы. Помнікі старадаўнасці чаргуюцца з сучаснымі светлымі жылымі кварталамі, якія накіраваны ў вышыню. Скульптурныя кампазіцыі, манументы надаюць абліччу горада-героя непаўторнасць і індывідуальнасць. Жамчужнымі каралямі з каскадамі вадаспадаў і фантанаў аперазала беларускую сталіцу Вілейска-Мінская водная сістэма. З кожным годам Мінск нібыта маладзее, усё новыя фарбы з'яўляюцца ў яго шмат-колернай палітры. Кожная вуліца, плошча — своеасаблівы архітэктурны ансамбль. На фоне гэтага любая нядбайнасць у мастацка-палітычным афармленні, у тым, што мы называем убраннем горада,— няхай гэта будзе безгустоўная рэклама, нядбайна вы-кананы стэнд ці аляпаватае пано — псуе яго аблічча. Наглядная агітацыя, якая з'яўляецца часткай гэтага ўбрання, павінна ўпісвацца ў гэта прадметна-прасторавае асяроддзе горада і адначасова вылучацца, прыцягваць да сябе ўвагу. Наглядная агі-тацыя — самастойная, спецыфічная сфера творчай дзейнасці. Асноўная яе задача — у вобразнай форме ўсталёўваць ідэі і гума-нізм сацыялізму. (фрагмент)