![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2019-03
Redaktor: Булгакаў Валер
Wydawca: Гайсак
ISSN: 1392-9682
Copyright © 2019 by ARCHE
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [2048.]
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г., новая палітычная геаграфія Украіны пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Spis treści
Віцько Зьміцер, Як галасавала Украіна на выбарах прэзідэнта? Новая палітычная геаграфія краіны
Вяжбіцкі Марак, Беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г.
Глагоўская Лена, Лёс Сяргея Баранава – наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы
Кіркене Гянуце, Карані роду Хадкевічаў
Мацяш Ірына, Украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага
Чарнякевіч Андрэй , Ляхоўскі Уладзімір, Прэса і выдавецтвы БНР (1918—1925)
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае грунтоўнае на дадзены момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеных на нашых... Więcej »
Гэты нумар — не толькі пра гісторыю, але і пра апошнія палітычныя падзеі ў краіне. У нумары: — гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; — падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; — аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета, — прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і о... Więcej »
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі; – нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР; – ажыццяўленне беларусазнаўчых да... Więcej »
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... Więcej »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюст... Więcej »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год). Więcej »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. Więcej »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. Więcej »
Выпуск прадстаўляе беларускаму чытачу надзвычай грунтоўныя даследаванні польска-беларускага гісторыка і сацыёлага Севярына Віславуха (1900-1968), прысвечаныя працэсам фармавання нацыянальнай свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі ў 1930-ыя гады. Гэтыя даследаванні, прыведзеныя ў 10 паветах, ахапілі больш за 100 тыс. чалавек. Яны будуць цікавыя як прафесійным даследчыкам, так і простым людзям, зацікаўленым штодзённым жыццём сваіх продкаў у... Więcej »
Нумар прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам у 1517 г. у Празе Бібліі на старабеларускай мове. У яго ўключаныя артыкулы, прысвечаныя як біяграфіі беларускага першадрукара ды ягоных паслядоўнікаў, так і гісторыі перакладаў біблійных тэкстаў як на беларускую, так і на іншыя ўсходнеславянскія мовы. Частка тэкстаў закранае таксама праблему пашырэння евангельскага вучэння ў Беларусі і свеце ў розных гістарычных абставінах. У нумар... Więcej »