Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Левановіч Леанід, Пчаліная вернасць

Пчаліная вернасць

Апавяданне

Левановіч Леанід

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2020

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2020 by Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Леанід Левановіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Левановіч Леанід, Пчаліная вернасць. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (104) 2020; с. 130-145

Уладзіслаў Гаранскі з маленства не любіў пчол, дужа баяўся іх: яму было пяць гадоў, калі ўджаліла крылатая кузюрка, ды ў такое далікатнае месца – пад вока. Распух увесь твар, замест вока ўтварылася барвова-фіялетавая шчыліна. Праўда, праз пару дзён усё сышло, тварык з рабаціністым носам і васільковымі вачыма зноў свяціўся дзіцячай усмешкаю. Але страх застаўся – памяць цела цвёрда зафіксавала тое балючае здарэнне. А вось мядок малы Уладзік упадабаў. На жаль, ласавацца ім даводзілася рэдка, хіба што на Іллю – другога жніўня бацька купляў на кірмашы ў Саматэвічах літровы слоік бурштынава-залацістага мёду з прыбесядскіх красак, лясных малін ды ліпы. Здаралася, бацька раскашэльваўся на мядовы ласунак і на Змітра – восьмага лістапада. Гэты мёд колер меў шакаладны – грэчка і верас давалі афарбоўку, а водар восеньскага мёду быў яшчэ мацнейшы, меў невыказна прыемны смак.. (фрагмент)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь твор у адным файле

Warto przeczytać:

epub
Левановіч Леанід, Белая, белая яблыня

Белая, белая яблыня

Апавяданне

Левановіч Леанід

Сярод начы раптам пачулася мелодыя, якая разбудзіла Агату, але спрасоння не магла яна даўмецца, што гэта за музыка. А потым пачуўся выразны піск, які метадычна паўтараўся. Цяпер яна ўсё зразумела: мабільнік патрабуе зарадкі. “От дурная баба. Чаму я ўвечары не паставіла яго на падзарадку? І Ганну пабудзіла”,– паўшчувала сябе Агата. (фрагмент) Więcej »


Левановіч Леанід, Вяртанне ў радыяцыю

Вяртанне ў радыяцыю

Аповесць, апавяданні, нарысы

Левановіч Леанід

У кнізе вядомага беларускага пісьменніка Леаніда Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю» ўздымаюцца надзённыя праблемы жыцця пасля Чарнобыля. Аўтар сам з адселенай вёскі, сэрцам і душою перажыў чарнобыльскую бяду. Пра гэта яго апавяданні. У іх дзейнічаюць пераважна маладыя людзі, якія сталі перасяленцамі. У аповесці «Узяць пад варту ў зале суда» выкрываюцца праявы духоўнага Чарнобыля. Więcej »