Miejsce wydania: Паставы
Data wydania: 2004-05
Redaktor: Гіль Міхап
Wydawca: Пастаўская раённая арганізацыя ТБМ імя Ф.Скарыны, Пастаўскае краязанаўчае таварыства імя К. Тызенгаўза, Газета краязнаўцаў Віленскага краю «Краязнаўца Паазер’я»
Wymiary: 66 с.
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [2981], [2981-2]
Для гісторы і мястэчак даўняй Віленшчыны „ураджайным” стаў 1998 год. Менавітатады амаль адначасова: у сакавіку, верасні і снежні адпаведна былі напісаны „Данілавічы 1473-1998. Гістарычны нарыс”, „Лучай. Гісторыя маёнтка, мястэчка і вёскі. 1542-1998” і „Ваколіцы Парыжа. Старонкі гісторыі Пастаўскага ГІаазер’я”. Яны сталі працягам задуманай мною яшчэ ў першай палове 90-ых гадоў XX ст. (тады настаўнікам і студэнтам) выдавецкай серыі Мястэчкі даўняй Віленшчыны, пачатак якой паклала „Мястэчка пры гасцінцы”. (Да чытача, фрагмент)
Katalog: EEDC
Periodyki: Нашы карані
Spis treści
Зямчонак Іосіф, Данілавічы (1473-1998)
Шудзель Іосіф, Холад Сібіры (заканчэнне)
Сучаснае паселішча Лучай размешчана на збегу трох азёраў і рацэ Лучайка. Геаграфічнае становішча абумовіла паходжанне назвы „Лучай”. Яно ўтварылася ад слоў „злучына”, „злучацца”, „лука” - выгіб, залом, навалак. Канчатак „ай”, які ў літоўскай мове адпавя-дае адзінаму ліку назоўнаму склону, указвае таксама на ўплыў паўночнага народа-суседа беларусаў. Датаваная гісторыя пачынаецца з 1542 года. На працягу 4-х сгагоддзяў колішняе мястэчка ... Więcej »
У даўнія часы сродкам зносін былі рэкі. У XII стагоддзі пачалі з’яўляцца дарогі. Агульнаславянскае слова дарога ўтварылася ад асновы дор - расчышчанае месца, якое ў сваю чаргу бярэ пачатак ад індаеўрапейскага дьр - драць. Дарога першапачаткова і абазначала месца, прадранае праз лес. Г эта часцей за ўсё было звязана з перамяшчэннем войска. Пры ваенных паходах князёў кожны раз патрабавалася ўзнаўленне старажытных шляхоў праз густыя лясы, ... Więcej »
Вы трымаеце ў руках выданне, якое стала вынікам вандровак, праведзеных ініцыятыўнымі групамі моладзі з Брэста, Пінска і Лунінеччыны. Тут сабраны звесткі пераважна краязнаўчага і этнаграфічнага характару. У аснову стварэння брашуры мы паклалі ідэю захавання звестак ад першых асоб. Легенды, песні і гістарычныя факты былі агучаны старажыламі мястэчак, у якіх пабывалі нашыя экспедыцыі. Праведзеныя вандроўкі мелі на мэце далучыць моладзь да ... Więcej »
Вёска Камарова ўтварылася ад зліцця фальварка Камарова (Камароўшчызна) і вёскі Куцькі. Пра паходжанне назваў маецца некалькі версій: Першая: ад слова каморнік. Каморнікамі называлі рабочых фальварка, якія за выдаткаванае ім жытло (каморнае)у панскім будынку, кусок зямлі і права трымаць пару галоў быдла на панскай пашы, павінны былі адпрацаваць пэўную колькасць дзён, а таксама на кожны заклік пана выходзіць на працу за невялікую плату. З... Więcej »