Miejsce wydania: Ікстаян
Data wydania: 2000
Redaktor: Баярын Міхась
Wydawca: Новы Фронт Мастацтваў
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [1731]
Адзінае канчаткова падзеленае на два. Маўленьне болып не азначае драбленьне ўсяго на часткі, і далейшы іх распадзел на часьцінкі. Матэрыя надалей ня дзеліцца на малекулы, якія ня дзеляцца на атамы, а тыя ў сваю чаргу — на ядры, электроны, і г. д. Адзінства і непадзельнасьць цела і духа далося малой крывёй, ці нават безь яе. Пастаўленае некім раней цяпер трывала стаіць на сваіх гліняных нагах, і ставіць само сябе. I няма таго, хто можа яго зваліць, ці хаця б убачьпц» яго падзеньне. Замста бытуючага сталася відавочнай наяўнасьцю небытуючага. Пастухі ў капшуках сусьветнай павуціны. Дом, перабудаваны ў вязьніцу, зь якой павыганялі зьняволеных. Дзень Незалежнасьці машыны не сьвяткуецца на дзяржаўным узроўні. Шрубы і порпші, правады і паўправаднікі ўсьвядомілі сваю непаўторную індывідуальнасьць. Жыцьцё адданае стараннай перадачы энэргіі ўдзячным аднаразовым плястыкавым нашчадкам. Расклад руху цягнікоў як усьвядомленая неабходнасьць, свабода. (Сьмецьцекаханьнесьмерць, фрагмент)
Краіна, ў якой мне давялося нарадзіцца, асацыюецца ў большасьці жыхароў Вольнага Сьвету зь неабсяжнымі балотамі, квадратнымі кілямэтрамі дзікіх гаёў і вурбліскамі, своеасаблівымі істотамі, якія насяляюць гэтыя мясьціны. (Што тычыцца апошніх, дык гэта малавывучаныя покуль што сусьветнай навукай напаўлюдзі-напаўдрэвы, кожны зь якіх мае восем галоваў і тры падобныя да слановых хобаты рознае даўжыні.) Менавіта пад гэтым своеасаблівым кодавы... Więcej »