Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2020-10
Wydawca: Kamunikat.org
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2020 by Зміцер Дзядзенка, Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Дзядзенка Зміцер, Каралеўскае паляванне. Казкі пра цмокаў і прынцэс для дзетак ад шасці да дзевяноста шасці гадкоў, — Беласток: Kamunikat.org, 2020.
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала ніякіх пахаў. (фрагмент)
Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама аказваецца ўцягнутае ў жорстк... Więcej »
Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент) Więcej »
Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш вегетарыянскія спадкаемцы. Пакуль яго выводзілі з пустога пад'езда і штурхалі ў машыну на бязлюдным двары, Кніжнік смакаваў ранішняе веснав... Więcej »
На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях, каб не звальвалася. Рожкі, якія тырчалі з вузельчыкаў, надавалі яму падабенства з кіношнай Бабай-Ягой у выкананні Георгія Міляра. (фрагмент... Więcej »
Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы і праўда былі моцныя: па начах слупок тэрмометра апускаўся ніжэй за 20 градусаў, дый удзень цяплей станавілася ненашмат. (фрагмент) Więcej »
За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным — магчыма нават, што гэта была кроў. Маляўнічасці карціне дадавала адна дэталь: за сабой рыцар цягнуў вялізную галаву цмока. Галава глуха ш... Więcej »
За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў слуга, неўпрыкмет паціраючы пабіты бок і размінаючы адтаптаную нагу, — не так павінен выглядаць дзяржаўны муж, які прыходзіць на прыём да ... Więcej »
Рыцар з палёгкай уздыхнуў: апошнія пару гадзін ягоны меч прасякаў дарогу ў густым непралазным кустоўі. Зрэшты, яму гэтая пара гадзін падалася ледзь не парай стагоддзяў — ісці праз гэтыя паўночныя джунглі было вельмі нялёгка. Але цяпер нязручнасці дарогі засталіся ззаду, ён выйшаў на ўскраек лесу. Перад ім разлеглася шырокае зялёнае поле, якое парасло травой — роўненькай, быццам дасведчаны цырульнік акуратна стрыг яе пад машынку. Рыцар ч... Więcej »
Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца і з неўхвалой сачыў за рухам прынцэсінай нагі. Вось! Вось яно! Здарылася тое, чаго канцлер так баяўся: крышталёвы пантофлік саскочыў з пры... Więcej »
Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву налыса і ў такім выглядзе прыйсці заўтра на прыём замежнага пасланніка. Халодная карона, канечне, будзе слізгацець па лысай галаве. Але ча... Więcej »