Data wydania: 2020
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2019 Паліна Качаткова, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Źródło: www.dziejaslou.by
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Качаткова Паліна, Да вялікай вады. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 147-151
Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след. Прывіды ў камяніцах туляцца да сценаў і зліваюцца з імі. Прывід – камяк вільгаці.Старыя сцены – старыя прывіды. Новыя сцены – новыя прывіды. Калі прачнуцца пасля трох гадзін ночы, прыслухацца, прынюхацца, выпрастаць руку з-пад коўдры, можна адчуць тых, хто жыў тут да цябе, калі жыў, калі ты не першы на гэтым месцы. Руйнуюцца сцены, прывіды знікаюць. (фрагмент)
Autorzy białoruscy: Качаткова Паліна
Katalog: Kamunikat.org
Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча. <br /><br... Więcej »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Гісторыя музея шчыльна звя... Więcej »
Дом №10 па вуліцы Караткевіча ў Оршы. У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом быў пабудаваны рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў... Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны ў ім жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір і пляменніца Раіса, дач... Więcej »
Дні ўспамінаў – трапляеш то ў цемру, то ў туман. З’яўляюцца размытыя абрысы-прывіды, набываюць форму, рэзкасць і яскравасць. На старых фотаздымках пазнаеш сябе па адзенні, па адмысловых гузіках на паліто. І, як на эксгумацыі, – па абутку. Прасцей пазнаць іншых – не сябе. Па гальштуках палітыкаў на фотаздымках можна вызначыць год. (фрагмент) Więcej »
Белая лядоўня літоўскай фірмы “Снайге”. Некалі, пад настрой, на ёй змясцілі пераводныя малюнкі – матылі, жукі, стрылаткі. З часам выявы інсектаў абляцелі – фрагментамі. Асабліва пацярпелі стрылаткі – іх тонкія лапкі ды тулавы амаль знікілі, засталіся пункцірныя кропкі на белай паверхні. З 1985 года лядоўня была ў кватэры, дзе дзяўчына жыла разам з сяброўкай. Сяброўка выйшла замуж. Дзяўчына выехала, а пасля даведалася, што лядоўню муж с... Więcej »
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Więcej »
Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца. (фрагмент) Więcej »
17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята». Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом. Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш. Як уяўляецца свята? Вось так, адразу — не думаючы. Як на каляднай паштоўцы (нездарма ж іх малююць) — дамок пад заснежнымі дрэвамі, у двары жывая ўпрыгожаная... Więcej »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) – празаік, даследчык творчасці Максіма Багдановіча, нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла беларускае аддзяленне філагічнага факультэта БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы "Вясна-96”. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр "Вясна”. Аўтар сц... Więcej »
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае. Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам? Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчым... Więcej »