Miejsce wydania: Гродна
Data wydania: 2018
Wydawca: ЮрСаПрынт
Wymiary: 182 с.
ISBN: 978-985-28-8-10
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2018 by Рычард Бялячыц, ЮрСаПрынт - афармленне.
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
UKD: 821.161.3-1
З кніжкі ў кніжку – а іх паўтара дзясятка ў Рычарда Бялячыца – пераходзіць гістарычная тэма. Так у вершах, так і ў паэмах “Бераг цішыні”, “Шлях да сябе”, “Вяртанне пчалы”, “У святле палаца”. Вечная тэма кахання ў новым зборніку таксама займае значнае месца. Асобна выдзелены вершы-прысвячэнні калегам па Шчучынскім палацы творчасці, бо ўсе гэтыя людзі самабытныя і таленавітыя кожны па-свойму. Чытач абавязкова знойдзе ў зборніку вершы на свой густ і светаўспрыманне, лірыка паэта напоўнена душэўнасцю і філасафічнасцю жыццёвых сітуацый.
Autorzy białoruscy: Бялячыц Рычард
Katalog: Kamunikat.org
Рычард Бялячыц - нарадзіўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Стаўбуры на Астравеччыне. Ад маёй вёсачкі засталіся дзве хаты і вялікія здзічэлыя сады, а чыстая і прыгожая рака Вілія стала атамнай. У Варнянскай сярэдняй школе быў вучнем Валянціны Коўтун, затым студэнтам літаратурна-музычнага аддзялення Мінскага педінстытута імя Максіма Танка. Усё жыццё – у школе: і тая палова жыцця, што прайшла ў Астравецкім краі, і другая на Шчучыншчыне. Крых... Więcej »
Кніга паэзіі Рычарда Бялячыца, складзеная з твораў апошніх трох гадоў, запрашае чытача зазірнуць у мінулае Бацькаўшчыны, па-філасофску падысці да жыццёвых з’яў сучаснасці, запыніцца на лірычнай пачуццёвай ноце. Паэма “Літоўка” натуральна “вырасла” з-пад Навагрудка ў вобраз жанчыны, якая нараджае, засцерагае, ідзе па зямлі з часоў Сярэднявечча ў нашы дні. Więcej »
Асноўны літаратурны занятак Рычарда Бялячыца – паэзія. Аўтар выдаў больш дзясятка паэтычных зборнікаў, а схільнасць да прозы праявілася ў тапанімічным аповедзе “Котранскі нераст”. У новай кнізе “Са мной мой дзень” змешчаны жыццёвыя развагі, гісторыі, лірычныя і жартоўныя замалёўкі, успаміны пра сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі – пісьменнікамі, вучонымі Міхасём Ткачовым, Аляксеем Пяткевічам, Ігарам Жуком, Фёдарам Янкоўскім, Андрэем М... Więcej »
Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца максімальна набліжана да чытача размовай пра духоўнае ў жыцці, пра лёсавызначальныя часіны ў гісторыі Бацькаўшчыны. Асобны раздзел прысвечаны тэме кахання, далёкага і блізкага, шчаслівага і расстайнага. Паэма «Вяртанне пчалы» гучыць шчырай данінай памяці мінуламу Шчучынскага краю, сваёй Айчыне. Więcej »
Лірычны герой новай паэтычнай кніжкі аўтара па-ранейшаму ўважлівы і чулы да праяў жыцця чалавека і прыроды. Яго душэўны стан дапамагае заглыбіцца ў спрадвечныя тэмы любові да роднага краю, шчасця і кахання. Абвостраная гадамі памяць запрашае чытача да шчырасці ў роздуме і перажываннях. Паэма «Сонечны брод», прысвечаная маці, нібы становіцца працягам жыцця самага дарагога для паэта чалавека. Więcej »
Паэтычная кніга Рычарда Бялячыца «Помню, што жыву» — гэта працяг лірычнага маналога паэта пра былое і сучаснасць нашай Бацькаўшчыны, філасафічны роздум пра сэнс жыцця ў рэчышчы любові і духоўнасці. Паэма «І мовіць слова» шмат у чым аўтабіяграфічная. Więcej »
Новая кніга паэзіі Рычарда Бялячыца — лірычны роздум аб жыцці, яго нечаканых праявах. У вершах жыве памяць аб далёкім мінулым роднага краю, светлая надзея на спеўную сустрэчу з заўтрашнім днём. Невялікая паэма пераносіць нас на лясны бераг Котры, дзе ў гады вайны перастала існаваць вёска Агародзішча. Раней пабачылі свет зборнікі вершаў паэта «Сакавіцкае крыло», «Прасветлінка», «Міг выратавання», «Вочы малітвы». Więcej »