Tom: частка 1
Miejsce wydania: Горадня
Data wydania: 2003
Redaktor: Крэнь І.П., Навіцкі У.І., Змітровіч І.А.
Wydawca: ГрДУ імя Я.Купалы
ISBN: 985-417-496-4
Kategoria: Historia
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: http://www.lib.grsu.by --
У прапануемым зборніку змешчаны матэрыялы рэспубліканскай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця», якая адбылася ў Гродне 3-4 мая 2002 года. Ініцыятар канферэнцыі – кафедра гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Ініцыятыва падтрымана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Аргкамітэт канферэнцыі ўзначаліў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Брыгадзін Пётр Іванавіч, а сустаршынямі з’яўляліся дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ, доктар гістарычных навук, прафесар Сташкевіч Мікалай Сцяфанавіч, загадчык аддзела гэтага ж Інстытута, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН РБ Касцюк Міхаіл Паўлавіч, першы прарэктар БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Яноўскі Алег Антонавіч і прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Я.Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сянько Васіль Васільевіч. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы практычна з усіх навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, шэраг даследчыкаў-гісторыкаў з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, а таксама аспіранты, настаўнікі, студэнты. Усе ўдзельнікі канферэнцыі, матэрыялы якіх былі ўключаны ў праграму, мелі магчымасць выступіць як на пленарным пасяджэнні, пасяджэннях секцый, так і прыняць удзел у рабоце «круглага стала» «Гістарычная навука і гістарычная адукацыя.
Katalog: Kamunikat.org
Наука функционирует в обществе как весьма сложный и многогранный социальный феномен. Она является, во-первых, многоуровневой системой знаний, во-вторых, формой общественного сознания, в-третьих, специфическим видом творческой деятельности человека. В условиях научно-технического прогресса проявляется и утверждается органическая связь содержательных аспектов науки с деятельностью человека и систематизированными знаниями. Связь эта многог... Więcej »
Асноўныя матэрыялы, на падставе якіх магчыма ўсебакова вывучыць гісторыю Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прааналізаваць яго дзейнасць у 20 – 40-я гады ХХ ст., захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Сярод мноства фондаў, якія ўтрымліваюць тыя ці іншыя звесткі пра БДУ, прыярытэт належыць фонду 205. У прыватнасці, асабліва каштоўныя і разнастайныя матэрыялы захоўваюцца ў вопісе пад нумарам 1 (усяго 1 555 спраў). Гэтыя... Więcej »
Надрукаваны даклады і паведамленні рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай гістарычнай навуцы Беларусі, яе стану, здабыткам і супярэчнасцям, перспектывам развіцця. Матэрыялы будуць цікавымі для навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў гісторыі школ, ліцэяў, гімназій, прафесійна-тэхнічных і мастацкіх вучылішчаў, каледжаў, спецыяльных навучальных устаноў, шырокага кола чытачоў. Więcej »