Петручук Васіль

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1926 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Петручук. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Спрынчан Аксана

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аксана Спрынчан.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Чобат Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Чобат.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Паланэз, 1

Паланэз

Слонімскі літаратурны альманах

1

Miejsce wydania: Слонім

Data wydania: 2019

Redaktor: Сяргей Чыгрын

Wydawca: ГА Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Copyright © 2019 ГА Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Прапанаванае выданне – першы нумар Слонімскага літаратурнага альманаха “Паланэз” – не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І мне здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых стагоддзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына – адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Тут нарадзіліся ці часова жылі пісьменнікі, якія пісалі не толькі па-беларуску, але і на расійскай, польскай, ідыш, нямецкай, французскай, латыні, украінскай мовах. Таму, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса “Паланэз”. Але мы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, сёння з’явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў – выданне штогадовага альманаха “Паланэз” і вынесці яго творы на суд чытачоў. Старажытны Слонім і яго ваколіцы маюць даволі багатыя літаратурныя традыцыі. Яшчэ са школы мы памятаем “Прамову” Івана Мялешкі (XVII ст.), з якою ён выступаў на Варшаўскім сейме ў прысутнасці караля Жыгімонта III Вазы. “Прамова” Мялешкі стала пачаткам своеасаблівага жанру палітычнай сатыры ў беларускай літаратуры. Гэты арыгінальны і глыбока самабытны мастацкі твор, напісаны тры стагоддзі таму, адлюстраваў настроі нашага народа. А яго аўтар — Іван Мялешка, нарадзіўся на слонімскай зямлі.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Паланэз

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле