|
|
Miejsce wydania: Крынкі
Data wydania: 2019
Wydawca: Fundacja Villa Sokrates
Seria wydawnicza: Трыялог
Kategoria: Kultura
Copyright © 2019 by Fundacja Villa Sokrates
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [4579], [4580]
Тэма сёлетняга XX Трыялогу: „Сёння Dzisiaj Today" падаецца надта агульнай. Адразу можа ўзнікнуць думка: ці ўся Беларусь, ці можа нейкая адна сфера жыцця? Лягчэй з паняццем „сёння", бо гэта сучаснасць, рэальны стан, цяперашні момант, а не мінулае альбо будучыня. Аднак ушаноўваючы памяць і працягваючы ідэю ініцыятара Трыялогу - Сакрата Яновіча мы звычайна ў першую чаргу засяроджваемся на дарагой яго сэрцу культуры, у прыватнасці на літаратуры. Пры гэтым нельга забываць, што паняцце культуры шырокае і ўключае ў сябе гэтак духоўны як і матэрыяльны складнік. У мяне „Беларусь сёння" адразу выклікала асацыяцыю з афіцыйным беларускім выданнем „Советская Белоруссия" перайменаванай у „СБ-Беларусь сегодня". Роўна год таму гэтае выданне з 90-гадовай гісторыяй увайшло ў буйны медыйны холдынг. Яе новы кіраўнік Дзмітрый Жук кажа, што „мы надалей будзем пісаць праўдзівы летапіс нашай цудоўнай зямлі і нашага слаўнага, працалюбівага народу". Дарэчы, ёсць таксама і ў Расіі тэлеканал „Россия сегодня" які ca шчодрай рукі Крамля вяшчае на шэраг краінаў свету даводзячы да 150 мільёнаў замежных гледачоў так званы „правільны і праўдзівы погляд на падзеі ў Расіі і свеце. 31982 году і ў ЗША выходзіць шматтыражная газета „USAToday . Праўда, яна пазіцыянуе сябе як цэнтрысцкая і не прэтэндуе на званне выказніка „поўнай і адзінай праўды. (К. Бандарук, Сёння Dzisiaj Today, фрагмент
Serie wydawnicze: Трыялог
Katalog: Kamunikat.org | BTH