![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Białystok
Data wydania: 2011
Wydawca: Wydawnictwo Orthdruk
Wymiary: 910 с.
ISBN: 978-83-89396-55-6
Kategoria: Historia; Literatura metodyczna
Copyright © 2011 by prof. Arnold McMillin
Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Informacje uzupełniające: Святлане, якая заўсёды надзейна мяне падтрымлівае
Гэта кніга ў пэўным сэнсе вянчае сабою распачаты ў 70-х гг. XX ст. праект, які мае на мэце пазнаёміць англамоўных чытачоў з малавядомай і несправядліва абыдзенай увагай літаратурай. У назве маёй першай кнігі з названай серыі таксама прысутнічала фраза „да нашых дзён”, але з таго часу ў Беларусі шмат змянілася, прычым не толькі ў палітычным і геакліматычным становішчы, але і ў літаратурным працэсе. Сярод іншага, пісьменнікі цяпер нашмат глыбей усведамляюць, што па-за Беларуссю існуе іншы шырэйшы свет, а беларуская літаратурная крытыка часткова асталела. Як і ў маіх папярэдніх кнігах, некаторыя аўтары аб’ядноўваюцца разам, некаторыя разглядаюцца асобна, а найбольш значным фігурам прысвячаюцца адмысловыя раздзелы. Таксама ў асобных раздзелах разглядаюцца дзве найболын значныя новыя літаратурныя суполкі гэтага перыяду, розныя формы драматургіі і пазасталічныя пісьменнікі. Аднак названыя суполкі — не замкнёныя, і для кнігі гэткага памеру надзвычай патрэбны паказальнік імёнаў. (Прадмова, фрагмент)
Katalog: Прыватны кнігазбор