![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Слонім
Data wydania: 2019-05
Redaktor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Wydawca: Copyright © 2019 by Слонімскі край
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у “Навагрудскім кур’еры” знайшлася карэспандэнцыя са Слоніма, прысвечаная таварыскаму паядынку, які прайшоў 10 жніўня. З яе вынікае, што госці мэтанакіравана вельмі жорстка гулялі, за што ім рабіў заўвагі суддзя пан Б. Любоўскі. Але гульцы “Макабі” на гэта не рэагавалі. Справа ішла да бойкі, гледачы (сярод іх было шмат моладзі) пачалі пакідаць вайсковы стадыён. За 25 хвілін да фінальнага свістка суддзя спыніў паядынак. (Скандальны матч 1929-га, фрагмент)
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Слонімскі край
Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык. Аднавіць прозвішчы ўсіх вучняў і настаўнікаў, прысутных на фота, ужо немагчыма. Усё ж прайшло амаль 80 гадоў. У згаданай прагімназіі в... Więcej »
У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці прачытала? У любым разе Бойд захапілася ідэяй там пабываць. У 1934-м падарожніца, як сябра Амерыканскага геаграфічнага таварыства, удзе... Więcej »
Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і Станіславы Фабішэўскіх. Якім чынам слонімец трапіў у Германію, невядома. Магчыма, быў вывезены нацыстамі. Фота захавалася ў Мемарыяльным му... Więcej »
15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю заўсёды вітаў у сваёй мінскай кватэры, ці падчас нашых сустрэч на роднай Слонімшчыне. Васіль Іванавіч мне шмат дапамагаў, калі я ў яго п... Więcej »
“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла ў гісторыю. Усе баяліся выступіць адкрыта першым, і тады наперад выйшла яна. Ёй таксама было страшна, але яна перамагла страх. І натхніл... Więcej »
Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх вучылішчаў стварылі вышэйшыя пачатковыя вучылішчы: мужчынскія, жаночыя і змяшаныя. Адно з іх адкрылася ў нашым горадзе — мужчынска... Więcej »
Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым знахарам Антоніем Касібам… Пэўныя паралелі з гэтай гісторыяй прасочваюцца ў падзеях, якія адбыліся на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя... Więcej »
У ліпені 1936 года ў польскамоўнай газеце “Навагрудскі кур’ер” былі некалькі зацемак пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме, якія адбыліся падчас пракладкі вадаправода. Іх аўтарам быў асноўны карэспандэнт выдання Віктар Клімкевіч. Ён працаваў чыноўнікам стараства ў Слоніме, быў актыўным краязнаўцам. Клімкевіч апісаў некаторыя знаходкі, а сярод іх — старыя гарадскія ходнікі (тратуар). Першая зацемка з’явілася 10 ліпеня. Клімкевіч пісаў: “Н... Więcej »
Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных відаў спорту, але найперш футбола. Меркавалася, што яна дапаможа спыніць “самаволю і выбрыкі спартсменаў на стадыёне падчас ... Więcej »
У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку, відаць, дапусцілі ў колішнім музеі Акадэміі архітэктуры СССР, адкуль паступіла гэтае фота, створанае ў “1900-1940 гг.”. Яшчэ адзін ... Więcej »