Ціхаміраў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Ціхаміраў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Аксак Валянціна, Завінены рай

Завінены рай

Кніга паэзіі

Аксак Валянціна

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2017

Wydawca: Галіяфы

Wymiary: 116 с.

ISBN: 978-985-7140-72-5

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2017 by Валянціна Аксак, Галіяфы - афармленне

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

Гэта сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разьняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуцьцяў і бяскрайні краявід мараў, старасьвецкія нетры мовы і немінучая вусьціш бязмоўя. У афармленьні вокладкі выкарыстаны фрагмэнт карціны Аннёла Брандзіна «Партрэт Джавані Мэдычы» (1545).

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

Уцёкі з Палесься

Аксак Валянціна

Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост! Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Ж... Więcej »


Трэці Эдэм

вершы

Аксак Валянціна

Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага. Więcej »


pdf
Аксак Валянціна, Кава ў арліным гнязьдзе

Кава ў арліным гнязьдзе

кніга паэзіі

Аксак Валянціна

Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць. “Кава ў арліным гняздзе” — восьмая кніга Валянціны Аксак. Więcej »


epub
Аксак Валянціна, Паэзія прозы

Паэзія прозы

Аксак Валянціна

Жыў на свеце Ясь. І была ў яго краіна. Усё ў ёй Ясь рабіў сам. Спачатку праклаў чыгунку. З мостам, станцыяй, грузавым цягніком і швейцарскай электрычкай. Далей выкапаў мора. З ветразямі на чоўне, вудалямі на прыстані і чайкамі над цеплаходам. А потым змайстраваў аэрапорт. З эскалатарамі і бетонным полем з самалётамі. На адным з іх Ясь паляцеў у іншую краіну. (фрагмент) Więcej »


pdf
Аксак Валянціна, Дзікая сліва

Дзікая сліва

вершы

Аксак Валянціна

Новая кніга Валянціны Аксак – гэта свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. «Дзікая сліва» – шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё Więcej »


Аксак Валянціна, Ружоўніца

Ружоўніца

Вершы

Аксак Валянціна

Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак. Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію. Więcej »


pdf
Аксак Валянціна, Віно з Каліфорніі

Віно з Каліфорніі

вершы

Аксак Валянціна

Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варш... Więcej »


Аксак Валянціна, Антычны дождж

Антычны дождж

Вершы

Аксак Валянціна

Валянціна Аксак Народжаная на Нясьвіжчыне. У Менску штудыявала ўсясьветную гісторыю. Марна. Але гэта высьвятлілася потым, у Полацку, калі спасьцігала Радзіму. Там зьвершаваліся «Цьвінтар» і «Капліца». «Антычны дождж» праліўся ў Менску, дзе й жыве з мужам Уладзімерам ды сынамі Раманам і Багданам. Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) (28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раён) — беларуская паэтэса. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975... Więcej »


pdf
Аксак Валянціна, Капліца

Капліца

Вершы

Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Więcej »


pdf
Аксак Валянціна, Цвінтар

Цвінтар

вершы

Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. Więcej »