Матэрыялы XIII з’езда БГКТ

Матэрыялы XIII з’езда БГКТ

Агульная інфармацыя

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 1997

Wydawca: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы

Wymiary: 36 с.

Kategoria: Kultura

Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [4139]

30 лістапада 1997 года ў памяшканні Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку адбыўся XIII з’езд БГКТ. У ім прыняло ўдзел 68 дэлегатаў, гэта значыць 78% выбраных на справаздачна-выбарчых канфэренцыях аддзелаў. Прыбыло 38 гасцей: паслы Уладзімеж Цімашэвіч і Сяргей Плева, прадстаўнікі Беластоцка-Гданьскага епіскапата праваслаўнай Царквы ў Польшчы: айцы Рыгор Місіюк і Анатоль Конах, дырэктар Ваяводскага аддзела культуры ў Беластоку Казімеж Дэркоўскі, намеснік куратара асветы Зоф’я Транцыгер, дырэктар аддзела Польскага тэлебачання ў Беластоку Казімеж Пуцілоўскі, прадстаўнік рады г. Беластока Кшыштаф Біль-Ярузэльскі і іншыя. Сярод гасцей з Рэспублікі Беларусь прысутнічалі: намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Іван Пашкевіч, пасол РБ у Польшчы Віктар Бурскі і генеральны консул Мікалай Крэчка, намеснік старшыні Дзяржкамітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Іван Яновіч, прадстаўнікі міністэрства адукацыі Генадзь Пяцігор і мінісгэрства культуры Тадэвуш Стружэцкі, намеснік ваяводы ў Гродне Марыя Бірукова, гродзенскі куратар асветы Аляксей Саўчык, старшыня таварыства "Радзіма" Уладзімір Мялешка і іншыя. (фрагмент)

Katalog: BTH

Tylko w bibliotece Białoruskiego Towarzystwa Historycznego (egzemplarz papierowy)