![]() |
![]() |
Miejsce wydania: New York
Data wydania: 1970
Wydawca: ZARANKA
Kategoria: Etnografia; Język białoruski; Słowniki
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Гладкі Язэп (псэўд. Адам Варлыга; 04.10.1890, в. Міхалкавічы Лагойскага раёну - 28.07.1972, Нью-Ёрк). У 1921-1930 г. працаваў настаўнікам, у 1935 г. закончыў Менскі пэдінстытут, пазьней - навуковы работнік Інстытуту школьнай пэдагогікі ў Менску. У 1941/42 г. настаўнічаў у роднай вёсцы, але пад ціскам партызанаў на пачатку 1943 г. пакінуў працу і пераехаў у Менск, уладкаваўся ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Аўтар кніг «Краёвы слоўнік Лагойшчыны», «Прыказкі Лагойшчыны» і інш. Пакінуў ненадрукаваныя ўспаміны «Бачанае, чутае, перажытае».
Katalog: Kamunikat.org
„Стары як малы", „Стары дурань". „Пад старасьць і кот дурнее". Гэтак дапякаюць маладыя старым. Пэўна-ж старым крыўдна. Яны часамі гневаюцца, крыўдуюць, наракаюць на маладых, што не аддаюць ім належнай увагі й пашаны за шматгадовую працу й клопаты, каб выхаваць дзяцей ды ўнукаў, ды каб ім тое-сёе прыдбаць на памяць. А за гэта за ўсё з іх толькі кпіны строяць, высьмейваюць дый аблаюць нізашто. Старыя крыўдуюць на маладых, а часамі паплачу... Więcej »