Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 1962
Wydawca: Выдавецтва ГП БГКТ
Kategoria: Literatura piękna
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [4160]
Informacje uzupełniające: Дадатак да «Нівы» 46 (455)
Яша БУРШ, сапр.: Янка АНІСЕРОВІЧ (12 верасня 1929, Баранавічы — 29 студзеня 2007, Варшава; Псеўданімы: Ян Станіслаў; Крыптанімы: Я. С.) — мастак, беларускі паэт-мадэрніст у Польшчы. Пасля вайны, у 1950 годзе з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Варшаву. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў (1957), удасканальваў свае веды і ўменні на стажыроўках у Ленінградзе і Рыме (стыпендыят ураду Італіі), працаваў у варшаўскіх школах настаўнікам жывапісу. Адзін з першых суарганізатараў беларускага літаратурна-мастацкага руху ў Польшчы. Дэбютаваў артыкулам пад крыптанімам Я. С. у «Ніве» (9.2.1957), дзе даводзіў неабходнасць аб'яднання беларускіх творцаў у Польшчы. Таксама ў «Ніве» (9.8.1958) пад псеўданімам Ян Станіслаў ён дэбютаваў як паэт 2 адназвароткавымі катрэнамі: «Прыляж ля мяне, вецярок» і «Сонейка свеціць, смяецца і грэе», але гэтыя вершы нетыповыя для творчасці Я. Бурша, яны належаць да сілаба-тонікі, сістэмы вершаскладання, якою паэт не карыстаўся. Магчыма, дэбютныя творы Я. Бурша былі рэдагаваны Г. Валкавыцкім, галоўным рэдактарам «Нівы». (Крыніца: www.be.wikipedia.org)
Katalog: BTH