![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2005
Wydawca: Мастацкая літаратура
Seria wydawnicza: Казка за казкай
Kategoria: Etnografia; Literatura dla dzieci
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці. Выйшаў зь лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьць. Падыйшоў да яго воўк: — Ты што ясі, чалавеча? — Хлеб, — адказвае касец. — А ён смачны? — Дзіва што смачны! — Дай мне пакаштаваць. — Калі ласка! Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа: — Хацеў бы я кожны дзень хлеб есьці, але дзе мне яго дастаць? Парай, чалавеча! — Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць.
Wydawnictwa białoruskie: Мастацкая літаратура
Katalog: Kamunikat.org