Галубовіч Янка, Шчодрая вавёрка

Шчодрая вавёрка

казкі

Галубовіч Янка

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2015

Kategoria: Literatura piękna; Literatura dla dzieci

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Ці ведаеце вы, чаму ваўкі пчол баяцца, а з мядзведзямі сяброўства не водзяць? Навошта вераб’і паасобку селяцца, а буслы, наадварот, лічацца самымі гасціннымі птушкамі? Дзе зязюля шукае сваіх дзетак? І нарэшце: чулі калі-небудзь пра палятуху? Трэба хуценька папаўняць «чамадан» ведаў! Казачную энцыклапедыю лясных жыхароў прапануе Янка Галубовіч у сваёй кнізе «Шчодрая вавёрка», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». У выданні няма «сухіх» класіфікацый ці навуковых звестак, але звяры і птушкі «намаляваныя» аўтарам даволі падрабязна і спазнаюцца праз жыццёвыя сітуацыі, у якія трапляюць. Зразумела, як патрабуе жанр, жывёлы размаўляюць, а іх паводзіны вельмі падобныя да людскіх. Адметнасць кожнай гісторыі ў тым, што яна нагадвае байку: у канцы аповедаў змешчаны мудрыя высновы. Таму карысць ад чытання павялічваецца: дзіця вывучае назвы жывёл і птушак, даведваецца, дзе яны жывуць, чым сілкуюцца, як гадуюць малых (неблагая падрыхтоўка да біялогіі), і адначасова — разумеюць, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі.

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

Галубовіч Янка, Стрэл за дзвярыма

Стрэл за дзвярыма

Дэтэктыўныя аповесці

Галубовіч Янка

У вострасюжэтнай аповесці, якая дала назву гэтай кнізе, расказваецца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку правінцыяльнага райаддзела міліцыі. Чытач даведаецца, як ім удалося за кароткі час раскрыць сакрэт таямнічага стрэлу за дзвярыма... Падзеі крымінальнага кшталту пакладзены ў аснову сюжэта і іншых дэтэктыўных аповесцей, якія ўвайшлі ў зборнік. Więcej »