![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Віцебск
Data wydania: 2016
Redaktor: Гарэцкая Надзея, Севярынец Вольга
Kategoria: Ekologia; Literatura dla dzieci; Literatura metodyczna
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Źródło: krynica.info
Госпад запоўніў раслінамі Зямлю і падарыў іх нам. Мы атрымліваем асалоду ад іх прыгажосці, ужываем у ежу плады, зеляніну, зерневы хлеб і дзякуем Богу за штодзённую ежу. Расліны даюць будаўнічыя матэрыялы, вопратку і ачышчаюць паветра. Перапрацоўваюць вуглякіслы газ, ствараючы кісларод для дыхання жывёлаў і чалавека, а таксама пажыўныя рэчывы. Большасць раслін, якія мы бачым вакол сябе, адносяцца да аддзелу кветкавых або пакрытанасенных. Назвы указваюць на галоўную асаблівасць гэтых раслін: яны размножваюцца насеннем, якое ўтвараецца ў кветках і хаваецца ўнутры пладоў. Кветкавыя расліны маюць чатыры асноўных органа, кожны з якіх выконвае важную задачу
Katalog: Kamunikat.org