Data wydania: 2007
Redaktor: Гардзіенка Натальля, Гардзіенка Алег - укладаньне
Kategoria: Historia; Kultura
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [3754]
На 2008 г. прыпадаюць 90-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР). Гістарычныя вытокі БНР ляжаць у масавым адраджэнскім руху пачатку XX ст. Кульмінацыйным момантам гэтага руху быў Усебеларускі зьезд у Менску ў сьнежні 1917 г., на які прыбылі 1872 дэлетагаты з самых розных мясьцінаў Беларусі. Хоць зьезд не завяршыў свае працы, бо быў разагнаны бальшавікамі, вынікам ягоных пастановаў сталася Рада БНР. Яна й абвесьціла незалежнасьць Беларусі сваёй Трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918 г. У шматвекавой гісторыі Беларусі Рада БНР дала пачатак новай эпосе дзяржаўнага існаваньня беларускага народу. Асноўнае значэньне Рады БНР — у ідэйнай перамозе над бальшавіцкай палітыкай адмаўленьня беларускаму народу права на самавызначэньне. Акт 25 Сакавіка 1918 г. змусіў бальшавікоў абвесьціць у адказ на яго ў 1919 г. Беларускую Савецкую Рэспубліку, папярэдніцу сёньняшняй Рэспублікі Беларусь. (Прадмова, Янка Запруднік, фрагмент)
Katalog: BTH