![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Смаленск
Data wydania: 2014
Tłumacz: Бакшанская Наста, Мартысевіч Марыя, Цемушаў Сцяпан - з рускай
Wydawca: Інбелкульт
Wymiary: 464 с.: іл.
ISBN: 978-5-9904531-2-8
Kategoria: Historia
Copyright © 2014 by Віктар Цемушаў, Інбелкульт
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [3328]
Віктар Цемушаў (1975—2011) — гісторык, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, у цэнтры ягоных дасьледаваньняў — літоўска-маскоўская мяжа канца XIV — першай трэці XVI стст. У 2009 г. у маскоўскім выдавецтве “Квадрига” выйшла яго манаграфія “Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в.: территориальные трансформации в пограничном регионе”. Гэтая кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначэнне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Каштоўнасць кнігі ўзмацняюць падрыхтаваныя аўтарам гістарычныя карты (усяго 31, з іх 25 — каляровыя), шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.
Katalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор