![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Віцебск
Data wydania: 2010
Wymiary: 112 с., 21 см
Kategoria: Etnografia; Kultura
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Сярод выдатных з’яў беларускай фальклорнай спадчыны асаблівае месца займае «Жаніцьба Цярэшкі». Гэта адна з найбольш цікавых этнічных формаў каляднага абрадавага ігрышча моладзі, якая дасягнула шлюбнага ўзросту. Асноўнае дзеянне ігрышча – падбор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае тут умоўны, карнавальны, гульнёвы характар, уласцівы падобным абрадавым звычаям многіх еўрапейскіх народаў. Аднак распрацаванасць сцэнарыя «Жаніцьбы Цярэшкі» ў беларусаў, багацце песеннага, танцавальнага і музычнага кампанентаў, асаблівая ўзрушанасць і «прынцыповасць» удзельнікаў дзейства ў выбары пары паказваюць, што для шэрагу пакаленняў нашых продкаў гэтае ігрышча было нечым большым, чым проста святочнай забавай. За ім хаваецца старажытны і вельмі важны для народа абрад, які рэгуляваў фарміраванне новых сямейных гнёздаў. Істотна, што ўтварэнне шлюбных пар адбывалася па ўзаемнай схільнасці маладых людзей, адсюль і энтузіязм моладзі, і стойкая захаванасць гэтага абраду ў хрысціянізаваным грамадстве.
Katalog: Kamunikat.org