![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2015
Wydawca: ЛітРадыё
Seria wydawnicza: ЛітРадыё
Wymiary: 00:25:40
Kategoria: Audycje radiowe
Copyright © 2015 by Віктар Жыбуль, ЛітРадыё
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Źródło: www.litradio.by
Віктар Жыбуль - паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук. Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант" (1996), "Прыкры крык" (2001), "Дыяфрагма" (2003), "Стапеліі" (2012), паліндромнай паэмы "Рогі гор" (1997), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў. Удзельнік руху "Бум-Бам-Літ", яго творы друкаваліся ў калектыўным зборніку сяброў руху "Тазік беларускі" (1998). У 2005 годзе Віктар сабраў і выдаў літаратурную спадчыну заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага “Лугназад”. Бярэ ўдзел у музычных гуртах "Рацыянальная дыета" і "Засралі казарму". У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў "Забі ў сабе Сакрата!" (разам з жонкай Верай Бурлак). Яго творы перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і чэшскую мовы.
Autorzy białoruscy: Жыбуль Віктар
Katalog: Kamunikat.org
“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі... Więcej »
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар н... Więcej »
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Мінску. Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995—2002), цяпер — у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (з вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перфомансаў. Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, ... Więcej »