Miejsce wydania: Менск-Варшава
Data wydania: 2016-05-03
Wydawca: БелсатTV
Seria wydawnicza: Зоры не спяць
Kategoria: Video
Copyright © 2009-2016 by Белсат
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Źródło: www.belsat.eu
«Пан Тадэвуш», «Офіс», «Настасся Слуцкая». Велічны, нашумелы спектакль на Купалаўскай сцэне, мінімалістычны і нефарматны пераможца фестываляў ды гістарычны фільм вытворчасці «Беларусьфільму». Што лучыць гэтыя творы?Чацвёрты аўтар. Чацвёрты – у чарзе пасля драматурга, рэжысёра, актораў. І толькі потым – яна. У зорнай студыі – сцэнограф і мастачка, лаўрэатка Нацыянальнай тэатральнай прэміі Алена Ігруша.
Video: Зоры не спяць
Wydawnictwa białoruskie: БелсатTV
Serie wydawnicze: Зоры не спяць
Katalog: Kamunikat.org
Адная з самых дарагіх і знакамітых фатографаў Беларусі – Алена Адамчык – засяроджваецца на вобразе кабеты, яднаючы ў сваёй творчасці гламурныя альбомы беларускіх прыгажунь ды паспяховых жанчын у свеце і кабет працы, якія жывуць сваёй ідэяй. Кандыдат біялагічных навук і арнітолаг, Алена з дакладнасцю хірурга ды выбітным талентам мастака шукае пад вонкавай абалонкаю сутнасць. Якая яна, натура беларускае кабеты, і чаму мы захапляемся жанчы... Więcej »
Незалежны рэжысёр Яўген Карняг – пра дзяржаўныя тэатры, іх рэпертуарную палітыку ды пра тое, дзе вучацца, а самае галоўнае – дзе і як потым знаходзяць сабе месца для рэалізацыі рэжысёры, якія шукаюць наватарскіх шляхоў. Яўген – выпускнік Акадэміі мастацтваў і аўтар больш як 11 пастановак, з якіх толькі апошнюю, «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», паставілі на дзяржаўнай пляцоўцы ў Менскім тэатры лялек. Спектакль стабільна збірае аншлаг і неадназ... Więcej »
Нашчадкаў даносчыка на кіраўніка антырасейскага паўстання 1863 года вяскоўцы дагэтуль лічаць «чужымі». Справу пра даносчыка ў Гарадзенскім гістарычным архіве раскапаў гісторык Алесь Смалянчук. Селянін Восіп Радкевіч падчас паўстання 1863 года пісаў даносы на паўстанцаў. Гісторык высветліў, што яшчэ ў 1848 годзе «герой», адстаўны жаўнер, пераехаў з Кобрыншчыны ў мястэчка Новы Двор, сёння гэта Свіслацкі раён Гарадзенскай вобласці. І паеха... Więcej »
Чаго мы шукаем у тэатры? І чаму міжволі заўжды радуемся, калі школа абвяшчае, што вядзе нашых дзяцей у тэатр? Ці тэатр не старэе? А, можа, наадварот, усе заганы чалавецтва даўно сфармуляваныя, тэатр закансерваваўся, стаў элітным мастацтвам для вузкага кола аматараў і адтуль назаўжды сышла моладзь? Чым завабліваюць драматургі ў тэатры дзяцей, канкуруючы ўжо не з мульцікамі, а з камп’ютарнымі гульнямі?Пра дзяцей у тэатры і пра тэатр у дзі... Więcej »
Усё няпроста ў нашай літаратуры. Свае і чужыя розняцца не толькі тым, да каторага з Саюзаў пісьменнікаў належаць ды якую вызнаюць філасофію, але і тым, на якой мове яны пішуць пра самае галоўнае. Сёння госць Зорнае студыі – паэт расейскамоўны. Наколькі я ведаю, ён не напісаў ніводнага радка па-беларуску, затое за вершы па-расейску атрымлівае прэміі, высока ацэньваецца ў расейскіх літаратурных колах, і тым не менш – нядаўна заклікаў падт... Więcej »
«У імя вашых продкаў і дзеля вашых дзяцей – не разбурайце больш нічога. І не рэстаўруйце», – казаў Агюст Радэн. Па-ранейшаму разбураем. Рэстаўруем радзей, бо на гэта няма грошай. Цытата з Радэна закранае вельмі важнае: як захаваць вакол сябе знакі мінуўшчыны, як ушчыльняцца і будавацца гэтак, каб нашыя дзеці не прачнуліся ў каменных джунглях? І як мы, звычайныя жыхары гарадоў і мястэчак, можам на гэта паўплываць? Мой сённяшні суразмоўца... Więcej »
«Паміраць збірайся, а жыта сей. А калі што якое – хавайся ў бульбу» – у гэтых дзвюх показках калісьці мы з Вінцуком Вячоркам вызначылі квінтэсенцыю ментальнасці беларуса. Але колькі нас – столькі і меркаванняў… Якія мы – млявыя, абыякавыя да жыцця, памяркоўныя аж да бесхрыбетнасці ці адважныя, сціплыя і працавітыя, як героі Караткевіча? Чым адметны беларускі менталітэт, і ці ёсць ён – сапраўдны псіхатып беларуса? Беларускую душу шукалі ... Więcej »
Яе называюць чалавекам Рэнесансу: кампазітарка, спявачка, харэограф, танцоўшчыца, рэжысёр, заснавальніца фольк-мадэрн-тэатру. Адлічаная з кансерваторыі за ўдзел у пікеце, яна ўсё ж скончыла яе на выдатна. Стварыла тэатр, які набраў размаху і прэстыжу цягам некалькіх год, а яго выпускнікі трапілі проста на галоўныя сцэны краіны. Не спыняючыся, стварае містэрыі, шоу, спектаклі, якія часцяком нават не паўтараюцца: не паспеў – то й не пабач... Więcej »
Вольга Гардзейчык гутарыць з выканаўцам галоўнай ролі ў фільме «Белсату» «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні» (прэм’ера неўзабаве), акторам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Купалы Раманам Падалякам. Акторскі лёс майго сённяшняга госця можна назваць шчаслівым: нягледзячы на даволі малады ўзрост, ён граў у двух спектаклях паводле твораў Адама Міцкевіча, меў дачыненне як да дзяржаўных, гэтак і да прыватных тэатраў, а таксама да «новай бе... Więcej »
За апошнія некалькі гадоў шмат хто з творцаў Беларусі тым ці іншым чынам выказвалі сваё падтрыманне Украіне. Летась з’явілася і ініцыятыва ў шэрагах літаратараў, якую ачоліла мая сённяшняя госця – літаратарка, якая піша па-ўкраінску і па-беларуску, а пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў заснавала Таварыства ўкраінскай літаратуры, аўтарка дэтэктыву «Рыбін горад» і кнігі апавяданняў Наталка Бабіна. <br /><center><a href="http://belsat.eu" t... Więcej »