Miejsce wydania: Міхалова - Бельск Падляшскі - Беласток
Data wydania: 2013
Redaktor: Глагоўская Лена
Wydawca: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва, Кафедра беларускай культуры Універсітэт у Беластоку
Wymiary: 250 с.
ISBN: 978-83-62857-12-8
Kategoria: Historia; Kultura; Społeczeństwo
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [3100], [3667]
Ідэя ўшанаваць памяць Міколы Гайдука нарадзілася неяк спантанна. 15 снежня 2011 г. на Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку ў рамках „беларускіх чацвяргоў” адбылася сустрэча з прафесарам Міколам Нікалаевым з Санкт-Пецярбурга, загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расейскай нацыянальнай бібліятэкі, аўтарам кнігі „Беларускі Пецярбург”. Падчас вячэры ў Валянціны і Віктара Шведаў, гартаючы кнігу і слухаючы захапляльных аповедаў нашага госця пра беларусаў у Пецярбурзе ў кампаніі з гаспадарамі, Гражынай і Віктарам Міхеямі, Алегам Латышонкам размаўлялі мы таксама пра беларускі Беласток і носьбітаў беларускай культуры ў ім. I так паўстала думка ўшанаваць памяць Міколы Гайдука. Нагода была не абы якая — набліжаўся 2013 г., а паводле афіцыйных звестак у тым жа годзе прыпадалі б 80 угодкі ад нараджэння Міколы Гайдука! (Уступнае слова, фрагмент)
Wydawnictwa białoruskie: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Katalog: BTH | Прыватны кнігазбор