Кустава Валерыя

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Валерыя Кустава.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Напрыстольнае Сьвятое Евангельле

Напрыстольнае Сьвятое Евангельле

Miejsce wydania: Львоў

Data wydania: 2006

Wydawca: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Kategoria: Religia

Copyright © 2006 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

1. На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. 2. Яно было на пачатку ў Бога: 3. усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. 4. У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей. 5. І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. 6. Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Ян; 7. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе ўверавалі празь Яго; 8. ён ня быў сьвятло, а быў пасланы, каб сьведчыць пра Сьвятло. 9. Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет. 10. У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў; 11. прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі; 12. а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі, 13. якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа, а ад Бога нарадзіліся. 14. І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца. 15. Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікаючы кажа: Гэта быў Той, пра Якога я сказаў, што Той, Хто ідзе за мною, апярэдзіў мяне, бо быў раней за мяне. 16. І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты; 17. бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Тытульныя лісты / Паясьненьне
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Напрыстольнае Сьвятое Евангельле
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Дадатак