![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2012
Kategoria: Historia; Kultura; Literatura metodyczna
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Праблема перыядызацыі гісторыі першабытнага грамадства. Паводле агульнагістарычнай перыядызацыі першабытнага ладу час фарміравання чалавека і грамадства прынята называць перыядам першабытнага чалавечага статку, альбо праабшчыны, які саступае месца сваяцкай абшчыне. Аднак шырэй ужываецца археалагічная перыядызацыя, паколькі найбольш выразным паказчыкам узроўню развіцця чалавечай дзейнасці лічацца матэрыялы, з якіх вырабляліся прылады працы. На гэтай падставе перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства выглядае наступным чынам: каменны век (да канца ІІІ – пач. ІІ тыс. да н. э.), век медзі і бронзы (пач. ІІ тыс. – VIII–VII стст. да н. э.) і жалезны век (VIII–VII стст. да н. э. – V ст. н. э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на палеаліт (старажытнакаменны – да адступлення ледавіка), мезаліт (сярэднякаменны – ІХ – V тыс. да н. э.) і неаліт (V – пач. ІІ тыс. да н.э.).
Katalog: Kamunikat.org
Вучэбна-метадычны комплекс дае магчымасць студэнтам дзённай і завочнай форм навучання авалодаць сістэмай ведаў аб асноўных этапах этнічнай гісторыі Беларусі, сацыяльна-палітычным, эканамічным, культурным і духоўным жыцці беларускага народа ў кантэксце гісторыі сусветнай цывілізацыі. У выданне ўключаны практыкум, дзе даюцца заданні для семінарскіх (практычных) заняткаў і падрыхтоўкі да экзаменаў, па выкананні заданняў кіруемай самастойна... Więcej »