Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2002
Kategoria: Historia
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [4625]
Андрэй Котлярчук (1968 г.н.) - гісторык, дактарант унівэрсытэту Паўднёвага Стакгольму. Спэцыялізуецца на беларуска-летувіска-швэдзкіх і беларуска-расійскіх дачыненьнях XVII-XVIII стст. Аўтар манаграфіі "Праздничная культура в городах России и Белоруссии XVII века: официальные церемонии и крестьянская обрядность" (СПб., 2001). З кнігі Андрэя Котлярчука мы даведаліся, што праца Яўстаха Тышкевіча "Listy o Szwecji" 1846 году была першай манаграфіяй, прысьвечанай беларуска-швэдзкім дачыненьням. Аўтара праца "Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў" ёсьць другой падобнага кшталту. Кніга - унікальная праца, якая зробіць паважны ўнёсак у разьвіцьцё ведаў пра беларуска- швэдзкія кантакты ды таксама спрычыніцца да абуджэньня узаемнай зацікаўленасьці абодвух народаў. Барбара Торнквіст-Плева Доктар філязофіі Унівэрсытэт Люнду (Швэцыя)
Autorzy białoruscy: Катлярчук Андрэй
Katalog: Kamunikat.org | BTH
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. Відавочная роля літоўскай, казацкай ці трансыльванскай эліты ва ўсходнеэўрапейскім крызісе. У той час кожная зь іх мела ўласныя геапалітычныя мэты, дзеля дасягненьня якіх супрацоўнічала з магутнымі суседзямі. Усё гэта ўплывала ня толькі на разьвіцьцё гэтых паўнезалежных пэрыфэрыйных дзяржаваў, але і ... Więcej »
Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзкіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырака асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду - швэдзкага куль-турнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на беларускіх земляху старажытнасьці, падзеяў Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай роднай зямлі. Więcej »