Miejsce wydania: Вільня
Data wydania: 1936-02
Redaktor: Тумар Вітаўт
Wydawca: Шчорс Мікалай
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Выходзіць у сьвет першая кніжка „Маладой Беларусі, літаратурна-грамадзка-навуковага часапісу — часапісу маладых. Зрадзіла яго само жыцьцё — сучасныя абставіны нашага грамадзкага і культурнага руху ў Заходняй Беларусі. Нягледзячы на нязвычайна цяжкія абставіны, у якіх сяньня знаходзімся, з кожным годам шырыцца й паглыбляецца нацыянальная й соцыяльная сьведамасьць масаў народных, родзіцца ў гэтых масах, часта саматужна, моцнае імкненьне проціўставіцца ўсім нягодам жыцьця ўласнымі сіламі. Гэтае імкненьне з асаблівай яркасьцю праяўляецца як на ніве грамадзкага, так i культурнага й літаратурнага жыцьця, якое ставіць перад намі штораз новыя й шырэйшыя вымаганьні, родзіць патрэбу тварэньня канкрэтных формаў выяўленьня народнае думкі. Такіх якраз формаў у нас сяньня не стае, а тыя, што існуюць, з многіх прычынаў не адказываюць агульнабеларускім мэтам.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Маладая Беларусь