Мірановіч Яўген

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Яўген Мірановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лянкевіч Уладзь, Паўзе падмарожаная Свіслач

Паўзе падмарожаная Свіслач

Лянкевіч Уладзь

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2010-11-22

Wydawca: Будзьма беларусамі!

Seria wydawnicza: Чорна-белыя вершы

Kategoria: Literatura piękna; Video

Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Źródło: www.budzma.org

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць. Уладзь Лянкевіч нарадзіўся 1987 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (беларуская філалогія) і Беларускі Калегіюм (філасофія / літаратура), вучыцца ў аспірантуры БДУ. Сябра рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “Прайдзісвет”. Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Ф. Петраркі (2004) і памяці К. Шэрмана (2009).



Warto przeczytać:

video
Лянкевіч Уладзь, Край

Край

Лянкевіч Уладзь

Уладзь Лянкевіч - паэт, музыка, перакладчык. Фронтмэн і гітарыст гуртоў: Tonqixod, luty sakavik, Syndrom Samazvanca. Нарадзіўся 29 мая 1987 г. у Мінску. Адукацыя: філалагічны факультэт БДУ (беларуская філалогія), Беларускі калегіум (філасофія і літаратура), аспірантура БДУ. Прафесійна займаецца перакладам паэзіі, прозы і песень з англійскай і рускай на беларускую мову. Зрабіў пераклады на беларускую мову песняў Марыі Тарасевіч і гурта ... Więcej »