Miejsce wydania: Гарадок
Data wydania: 2010
Redaktor: Лукша Міра
Wydawca: Гарадоцкая Выдавецкая Афіцына
ISBN: 978-83-930978-0-7
Kategoria: Literatura piękna
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Źródło: www.gckgrodek.pl
Numery inwentarzowe: BTH — [2121]
Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў Страшаве. Усё жыццё пражыў на Гарадоцкай зямлі – у Страшаве, Мастаўлянах, на Станцыі Валілы. Усё жыццё расказвае ў вершах пра тутэйшасць – былое-гістарычнае ды цяперашняе, каменціруе яго лірычна, публіцыстычна і жартам. З’яўляецца актыўным членам Літаратурнага згуртавання „Каласы” ў Гарадку. Выдаў зборнік вершаў „Хвалі лёсу”. У зборнік „Тут былі і будзем” уключаны творы краязнаўчага, гістарычнага, сатырычнага і лірычнага характару, якія каменціруюць падзеі актуальныя не толькі на тэрыторыі найбліжэйшай пажылому паэту-селяніну. Прыгожа апісвае ён родныя краявіды, чалавечы лёс у гісторыі, даўнейшую і сучасную гісторыю старадаўнага горада Хадкевічаў і прападаючых забытых вёсак, якія засталіся ў яго памяці як бурліўшыя жыццём. Не толькі настальгія прамаўляе з твораў Анатоля Парэмбскага. Ён – выдатны сатырык! Вось верш „Выкідайце тэлевізар” стаў вельмі папулярным не толькі сярод моладзі. Класічная форма вершаў, якая даспадобы ўмеламу аўтару, спрычыняецца да таго, што ахвотна выкарыстоўваюць іх тутэйшыя музыкі як словы песень („Кацярынка”). Думаю, што новы зборнік будзе таксама знакамітым дапаможнікам для настаўнікаў беларускай мовы не толькі ў школах на Гарадоччыне – як прыклад жывой мовы і збор актуальных тэкстаў для дэкламацыі і аналізу.
Katalog: Kamunikat.org | BTH