Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў Польшчы

Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў Польшчы

Даведнік для беларусаў

Miejsce wydania: Варшава

Data wydania: 2012

Zespół redakcyjny: Таварыства “Клён/ явар” (Рэната Нецікоўска), кансультацыя з Інфармацыяй для няўрадавых арганізацый (Эва Вольдан)

Tłumacz: Марыя Луцэвіч-Напалкава

Wydawca: Grupa Zagranica

Wymiary: 56 с.: іл., 21 cm

Kategoria: Literatura metodyczna; Polityka; Prawa człowieka; Społeczeństwo

Copyright © 2012 by Grupa Zagranica

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Публікацыя з’яўляецца плёнам Працоўнай групы па пытаннях Беларусі ў рамах групы “Замежжа”. Праект ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы пасольства Каралеўства Нідэрландаў у рамах праграмы “МАТРА”.

Умовы для дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі з’яўляюцца вельмі неспрыяльнымі вось ужо больш за пятнаццаць гадоў. Прычына палягае ў агульным стаўленні беларускіх улад да структур грамадзянскай супольнасці: цяперашні беларускі рэжым прымае ў грамадскіх аб’яднаннях амаль выключна інспіраваныя і кантраляваныя ўладамі асацыяцыі, створаныя дзяржавай па таталітарнай мадэлі савецкіх часоў. Безумоўна, актуальнаму аўтарытарнаму рэжыму ў Беларусі далёка да таталітарнага характару – але агульнае стаўленне да грамадскіх аб’яднанняў беларускія чыноўнікі грунтуюць акурат на таталітарным бачанні грамадства, у якім няма месца сапраўднай грамадзянскай супольнасці. Усе незалежныя ад дзяржаўнай улады ініцыятывы і групы ўспрымаюцца беларускімі ўладамі з насцярогай, і вельмі часта ідэнтыфікуюцца імі, як частка палітычнай апазіцыі.

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле